Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Прэзідэнт Францыі назваў імя свайго пераемніка – гэта Нікаля Сарказі
14:52, 21/03/2007

Прэзідэнт Францыі Жак Шырак абвясціў у сераду, што аддае перавагу ў якасці свайго пераемніка ў Елісейскім палацы кандыдату кіроўнага Звяза ў падтрымку народнага руху (ЗПНР) Нікаля Сарказі. «Я аддаю свой голас і выказваю падтрымку кандыдату ЗПНР», – гаворыцца ў тэлевізійным звароце прэзідэнта.

Шырак сказаў, што 26 сакавіка Нікаля Сарказі пакіне пост міністра ўнутраных спраў, паведамляе NEWSru.com са спасылкай на ІТАР-ТАСС.

Пасля афіцыйнага абвяшчэння спісу 12 кандыдатаў у панядзелак пачалася так званая "прамежкавая" фаза перадвыбарнай кампаніі, калі кожны з кандыдатаў атрымоўвае права на роўныя па працягласці выступы на дзяржаўных і прыватных тэле- і радыёканалах. Гэтая фаза працягнецца да 8 красавіка, а 9-га адбудзецца афіцыйнае адкрыццё прэзідэнцкай кампаніі. У "прамежкавы" перыяд кандыдаты актыўна перамяшчаюцца па краіне, удзельнічаюць у сустрэчах і мітынгах. Сарказі плануе, напрыклад, здзейсніць на гэтым тыдні "заморскае" турнэ – ён пабывае на Мартыніцы, Гвадэлупе, у Французскай Гвіане.

Перадвыбарная барацьба сярод «тройкі» лідэраў прэзідэнцкай гонкі абвастраецца з кожным днём. Саказі ўпэўнена павялічвае адрыў – апошнія апытанні даюць яму ўжо 54% у другім туры, а сацыялістцы Сегален Руаяль – 46%. Лідэр цэнтрыстаў Франсуа Байру наступае на пяткі кандыдату Сацпартыі і можа зраўняцца з ёй па рэйтынгу, што надзвычай ускладніць перадвыбарны рэбус.

Гэтак доўга чаканая заява прэзідэнта аб «асабістым выбары» на карысць аднаго з кандыдатаў значна дадае шанцаў Сарказі. Звальненне з паста міністра дасць яму магчымасць пераключыцца цалкам на вядзенне перадвыбарнай кампаніі.

74-гадовы Жак Шырак абвясціў раней пра тое, што ён больш не будзе балатавацца на пост прэзідэнта Францыі. Палітычныя назіральнікі расцанілі гэты выступ як канчатковы сыход Жака Шырака з вялікай палітыкі пасля 45 гадоў актыўнай палітычнай дзейнасці.

Першы тур прэзідэнцкіх выбараў у Францыі пройдзе 22 красавіка. Другі тур, калі ён будзе неабходны, адбудзецца праз два тыдні, 6 траўня, а прэзідэнцкі мандат Жака Шырака скончыцца апоўначы 16 траўня.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: