Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Уладзімір Гусеў: Паміж Расеяй і Беларуссю адбываецца камерцыялізацыя ўсіх стаcункаў 17:53, 21/03/2007
"Паміж Расеяй і Беларуссю адбываецца камерцыялізацыя ўсіх стасункаў", – заявіў першы намеснік старшыні Камітэта па эканамічнай палітыцы, прадпрымальніцтву і ўласнасці Савета Федэрацыі Расеі Уладзімір Гусеў, каментуючы ў інтэрв’ю REGIONS.RU увядзенне Беларуссю зямельнага падатку на ЛЭП, газаправоды і нафтаправоды.
Што тычыцца існавання падобнай практыкі ў Расеі, то, па словах першага намесніка старшыні камітэта, яму пра гэта нічога не вядома. І хоць зямельны падатак у краіне таксама спаганяецца, але адбываецца гэта толькі пры афармленні дамовы здачы ў арэнду зямельных участкаў, растлумачыў Уладзімір Гусеў.