Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка прымусіць «Транснафту» і «Газпром» плаціць за зямлю
09:42, 21/03/2007

Аляксандр Лукашэнка прыняў рашэнне аб спагнанні зямельнага падатка ці арэнднай платы за землі ляснога фонду, занятыя лінейнымі збудаваннямі энергатранспартных сістэм. Пасля перадачы гэтых земляў з катэгорыі земляў ляснога фонду ў катэгорыю земляў прамысловасці, транспарту, сувязі, энергетыкі, абароны і іншага прызначэння ўладальнікі лінейных збудаванняў (у тым ліку расейскія “Транснафта”, “Газпром” і “Транснафтапрадукт”) будуць абавязаныя ўнасіць у бюджэт плацяжы за зямлю ў выглядзе зямельнага падатку або арэнднай платы. Гэта дазволіць атрымаць дададковыя прыбыткі ў 17 млрд. беларускіх рублёў (каля $8 млн.) у год, адзначылі ў прэс-службе Лукашэнкі.

Нагадаем, што падпісанне расейска-беларускага пагаднення па развіцці двухбаковага гандлю сарванае. Беларусь павінна была ліквідаваць абмежаванні па доступе расійскіх тавараў на свой рынак, а наўзамен атрымоўвала жорсткія правілы вывазу ў Расею цукру. Менск лічыць гандлёвае пагадненне непрымальным і яго падпісанне зацягнецца, перакананыя беларускія эксперты, піша расійская газета «Ведомости».

Міністр эканамічнага развіцця Расеі Герман Грэф і віцэ-прэм’ер Беларусі Андрэй Кабякоў адклалі падпісанне міжурадавага пагаднення аб мерах па развіццю гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, пасля таго, як беларускі бок прапанаваў унесці ў яго парафіраваны праект шэраг сур’ёзных зменаў. Па словах намесніка міністра эканамразвіцця Віталя Савельева, беларускія прапановы тычыліся найперш спрашчэння мытнай працэдуры ўвозу транспартных сродкаў у Расею з Беларусі, а таксама змены тэрмінаў уступлення ў сілу шэрагу іншых прапаноў. Цяпер Маскву і Менск чакаюць дадатковыя перамовы.

Праект пагаднення парафіраваны прэм’ерамі Расеі і Беларусі Міхаілам Фрадковым і Сяргеем Сідорскім адначасова з вырашэннем расейска-беларускага нафтавага канфлікту – 12 студзеня 2007 года. Пагадненне неабходнае, бо ў Беларусі, нягледзячы на мытны саюз дзвюх краін, дзейнічае звыш як 70 розных абмежаванняў на імпарт расейскай прадукцыі, тлумачыць расейскі службоўца, блізкі да перамоваў.

Праектам пагаднення, у прыватнасці, прадугледжвалася, што Беларусь адменіць унутраные правілы, якія заміналі продажу расейскага піва, а менавіта: спецыяльную маркіроўку таварасуправаджальных дакументаў, рэалізацыю піва да рознічнага звяна па таварна-транспартных накладных з дадатковай ступенню абароны і патрабаванне наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць легальнасць набыцця піва пры яго захоўванні на тэрыторыі Беларусі і перавозцы па ёй.

Беларусь павінна была адмяніць кватаванне імпарту расейскіх тытунёвых вырабаў і тытуню, а таксама рыбы і рыбапрадуктаў. Павінны былі быць знятыя патрабаванні ўвозу ў Беларусь цукру, піва, рыбы і іншых расейскіх тавараў цераз склады часовага захоўвання. Менск павінен быў адмяніць правілы, якія абавязвалі беларускія прадпрыемствы набываць толькі айчынную сельгастэхніку. Іншыя патрабаванні, якія прадугледжваюць абавязковы закуп айчыннай прадукцыі для пастаўкі на ўнутраны рынак, павінны былі быць прыведзеныя ў адпаведнасць з расейска-беларускімі пагадненнямі.

Да 1 ліпеня 2007 года Расея і Беларусь абавязаліся скласці пагадненне аб прынцыпах і правілах ужывання субсідый, у тым ліку ў сельскай гаспадарцы, а да яго ўступлення ў сілу – кансультавацца па ўсіх выпадках увядзення субсідый, якія закранаюць інтарэсы партнёра. Асобным пунктам было зафіксаванае абавязальніцтва бакоў “неадкладна скласці пагадненне аб умовах паставак цукру з Рэспублікі Беларусь у Расейскую Федэрацыю”.

Расея наўмысна ўвязала агульнае гандлёвае пагадненне і пагадненне па цукру, каб набыць рычаг ціску на Менск, прызнае расейскі службоўца. Яшчэ ў верасні 2005 года Мінэканамразвіцця па просьбе “Союзроссахара” распачало кампенсацыйнае расследаванне паставак беларускага цукру. З мінулага года ўвесь белы цукар з Беларусі афармляецца на адным мытным пасту ў Маскве. По словах расейскага службоўцы, прапускная здольнасць паста складае пяць вагонаў у суткі (у вагоне 65 тон цукру).

Падпісанне пагаднення аб цукру мусіла адбыцца сёння. Расея адмаўлялася ад патрабавання афармляць увесь увазны цукар на адным мытным пункце, а Беларусь брала абавязальніцтва абмежаваць яго экспарт у Расею 180 000 т. у 2007 г. і 100 000 т. у 2008 г. (у 2006 г. увезеныя 215 000 т.). Але цяпер цукровае пагадненне таксама адкладаецца – яно не можа быць падпісанае раней за асноўнае пагадненне па развіцці гандлю, заявіў учора Савельеў.

Расейскія цукрапрамыслоўцы не вельмі гэтым занепакоеныя. Было б нават нядрэнна, калі б падпісанне пагаднення па цукру было адкладзенае, кажа намеснік старшыні праўлення “Союзроссахара” Сяргей Міронаў: пасля таго як “Союзроссахар” узгадніў праект пагаднення, у ім з’явіліся змены: у новай версіі адзіны мытны склад адмяняўся не з моманту ўвядзення ў сілу, а з моманту падпісання пагаднення. Паміж гэтымі момантамі магло прайсці некалькі месяцаў, цягам якіх імпарт беларускага цукру быў бы бескантрольны. "Калі непадпісанне пагадненняў будзе азначаць падаўжэнне цяперашніх умоў увозу, гэта для нас больш важнае”, – гаворыць Міронаў. “Пакуль працягвае дзейнічаць наяўны рэжым з татальным кантролем паставак і абавязковай выгрузкай усяго цукру, які паступае, на склад часовага захоўвання, затрымка з падпісаннем нас не палохае”, – пацвярджае намеснік генеральнага дырэктара “Продимекса” Віктар Аляксахін.

Асноўнае пагадненне па гандлі непрымальна для Менска і яго падпісанне можа зацягнуцца, лічаць беларускія эксперты. “Для планавай эканомікі Беларусі яно гэтаксама небяспечна, як і нядаўняе ўвядзенне Расеяй пошлін на нафту”, – гаворыць кіраўнік менскага Даследчага цэнтра Мізэса Яраслаў Раманчук. На яго думку, Менск будзе ўсімі сіламі зацягваць падпісанне пагаднення, а цукровыя заводы, якія спыніліся, паспрабуе прыватызаваць. На меркаванне кіраўніка менскага аналітычнага цэнтра ECOOM Сяргея Мусіенкі, Расея навязала Беларусі гандлёвае пагадненне, прыбегнуўшы да грубага ціску, таму яго ўзгадненне будзе прасоўвацца павольна і, нават калі яго падпішуць, “у яго рэалізацыі ўзнікнуць складанасці”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: