Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Дакладчык ПАРЭ: «Менску неабходна наблізіцца да эўрапейскіх дэмакратычных стандартаў» 18:51, 21/03/2007
Дакладчык Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы (ПАРЭ) па Беларусі Андрэа Рыгоні і старшыня камісіі так званай палаты прадстаўнікоў па заканадаўстве Аляксандар Архіпаў 20 сакавіка ў Рыме абмеркавалі магчымасьці ўдзелу Беларусі ў дэбатах ПАРЭ, паведамляе «Радыё Рацыя».
Пасля сустрэчы з беларускім чыноўнікам Андрэа Рыгоні заявіў:
«Неабходная дэманстрацыя з боку Менску гатоўнасьці хоць крыху наблізіцца да эўрапейскіх дэмакратычных стандартаў. Відавочныя перашкоды працэсу — наяўнасьць палітзьняволеных і прымяненьне пакараньня сьмерцю».