Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве прэзентавалі фільм «Плошча» (Фота) 14:33, 21/03/2007
20 сакавіка ў прэстыжным варшаўскім кінатэатры “Муранаў” адбыўся паказ фільма беларускага рэжысёра Юрыя Хашчавацкага “Плошча”. Такім чынам у Варшаве адзначылі гадавіну акцый на Кастрычніцкай плошчы, якія прайшлі ў знак пратэсту супраць фальсыфікацыі прэзыдэнцкіх выбараў 2006 года. Арганізатарам імпрэзы выступіў “Зьвяз у падтрымку дэмакратыі ў Беларусі”
У паказе прынялі ўдзел каля 70 чалавек, у тым ліку дэпутаты Сейму Польшчы. У фае кінатэатру разьмясцілася фотавыстава, якая прадстаўляла масавыя вулічныя акцыі ў Беларусі. Падчас мерапрыемства праваабаронцы “Міжнароднай Амністыі” зьбіралі подпісы пад патрабаваннем вызвалення палітычных вязняў.
Рэжысёр Юры Хашчавацкі на прэзентацыю свайго фільму ў Варшаве прыехаць не здолеў. Але перадаў зварот гледачам:
“Я вельмі прашу, нягледзечы ні на што глядзець на сытуацыю ў Беларісі з аптымізмам. Пасьля плошчы я зразумеў, што ў Беларусі з’явілася новае пакаленне, пакаленне свабодных людзей, якія кахаюць беларускую мову, беларускую культуру. Яны гарантыя суверэнітэту Беларусы і яе адраджэння. Вельмі прашу, глядзіце на Беларусь з аптымізмам!”, -- заявіў Юры Хашчавацкі
Падчас прагляду гледычы сьмяяліся з беларускага абсурду, ды пажахаліся з яе рэаліяў. А пасьля завяршэння фільму адбылася доўгая дыскусія пра значэнне намётавага мястэчка на плошчы Каліноўскага ў Менску для гісторыі Беларусі, шляхі развіцця краіны ды шмат іншае.