Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бацька-яга супраць
09:46, 21/03/2007

У пятніцу адбудзецца чарговае паседжанне Савета міністраў усё больш прывіднай саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі. Фонам для гэтага мерапрыемства паслужаць стасункі паміж дзвюма дзяржавамі, якія ўвесь час ускладняюцца. У расейска-беларускіх стасунках не засталося ўжо, мабыць, ніводнай сферы, дзе не было б узаемных папрокаў і нездаволенасцяў. Учора Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб увядзенні зямельнага падатку за карыстанне лінейнымі збудаваннямі (у тым ліку ЛЭП, газаправоды і нафтаправоды), якія праходзяць па землях ляснога фонду. Такім няхітрым чынам беларуская казна павінна папоўніцца на 50 млн дал. ад расейскіх кампаній, а экспарт нафты і газу цераз тэрыторыю Беларусі стане для Расеі яшчэ менш выгодным, піша газета «Время новостей».

Акрамя таго, учора павінна было адбыцца падпісанне пагаднення аб мерах па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Тэкст гэтага дакумента быў ужо ўзгоднены бакамі, так што меркавалася чыста пратакольнае мерапрыемства. Аднак пасля гадзіны чакання замест міністра эканамічнага развіцця і гандлю Германа Грэфа і беларускага віцэ-прэм’ера Андрэя Кабякова да журналістаў выйшаў намеснік спадара Грэфа Віталь Савельеў. “У пагадненне, якое мы меркавалі падпісаць, беларускі бок занес шэраг дадаткаў, якія істотна змяняюць дамову”, – заявіў ён. З прычыны гэтага падпісанне дакумента адкладаецца на нявызначаны тэрмін, датуль, пакуль эксперты не вынесуць заключэнне па кожнай новай беларускай прапанове.

Нягледзячы на фармальную адсутнасць мытных бар’ераў, гандль паміж дзвюма краінамі адкладзены шматлікімі забаронамі. Дарога ў Беларусь фактычна зачыненая для расейскага піва, цыгарэт і морапрадуктаў. Расея ў сваю чаргу забараняе пастаўкі беларускага цукру. Дарэчы, у пакеце з гэтымі пагадненнямі бакі мусілі падпісаць дакумент, які рэгламентуе пастаўкі цукру. Цяпер ён таксама адкладзены да лепшых часоў. Па гэтым пагадненні беларускі бок браў на сябе самаабмежаванні па пастаўках цукру тэрмінам на два гады, а расейскі ў сваю чаргу спыняў антыдэмпінгавае расследаванне.

Пагадненне мусіць стаць ключавым дакументам ва ўзаемным гандлі. Яно прадугледжвае паэтапную адмену ўсіх дзейных гандлёвых абмежаванняў. Па словах спадара Савельева, папраўкі, занесеныя беларускім бокам, зрушваюць тэрміны практычна па кожным пункце. Акрамя таго, Менск запатрабаваў спрасціць мытнае афармленне пры ўвозе асабістага аўтатранспарту.

Прычын, па якім беларускі ўрад адмовіўся ад падпісання дамовы, змест якога быў добра вядомы і папярэдне ўзгоднены, можа быць некалькі. На падрыхтоўку дакумента спатрэбіўся цэлы год. Але нягледзячы на тое, што ў асноўным бакі імкнуліся знайсці ўзаемавыгадныя рашэнні, ён усё роўна абавязвае Беларусь адчыняць свае рынкі для расейскіх тавараў, чаго прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка рабіць зусім не хоча. Ёсць і іншая версія. Сёння ў Маскве павінны пачацца расейска-беларускія перамовы па стварэнні сумеснага прадпрыемства на базе “Белтрансгаза”. Як вядома, гэты працэс ідзе вельмі складана. І нельга выключыць, што гандлёвае пагадненне служыць разменнай манетай у гэтых перамовах. Ніякіх афіцыйных тлумачэнняў ад беларускага боку так і не было. “Яны сказалі: так атрымалася”, – растлумачыў пазіцыю сваіх калегаў спадар Савельеў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: