Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея прапанавала Беларусі адмяніць склады часовага захоўвання для падакцызных тавараў
14:46, 21/03/2007

Беларусь гатовая адмяніць склады часовага захоўвання для падакцызных расейскіх тавараў, але толькі на ўзаемнай аснове, заявіў журналістам, каментуючы прычыны адтэрміноўкі падпісання пагаднення аб узаемным гандлі паміж Беларуссю і Расеяй, віцэ-прэм’ер урада Беларусі Андрэй Кабякоў, упаўнаважаны на падпісанне гэтага пагаднення, паведамляе “Інтэрфакс”.

“Паводле тэксту дамовы беларускі бок павінен узяць на сябе абавязальніцтва па адмене складоў часовага захоўвання пры ўвозе падакцызных тавараў у Беларусь. Мы згодныя гэта зрабіць на ўзаемнай аснове”, – заявіў А.Кабякоў журналістам. Пры гэтым ён растлумачыў, што расейскі бок сцвярджае, што “палажэнне аб складах часовага захоўвання ў іх у заканадаўстве ёсць, але яны ім не карыстаюцца”.

“Нас гэта не зусім задавальняе. Калі гэтая мера ёсць у заканадаўстве, то расейцы ёю могуць і скарыстацца”, – падкрэсліў віцэ-прэм’ер. Разам з тым А.Кабякоў падзякаваў расейскім партнёрам за тое, “што яны шмат у чым улічылі нашы прапановы, пайшлі нам насустрач, як і беларускі бок па цэлым шэрагу момантаў пайшоў насустрач расейцам”.

Па словах намесніка кіраўніка ўрада, беларускі бок разлічвае на падпісанне пагаднення да канца гэтага тыдня. "Цяпер ідзе дапрацоўка тэксту і яго ўзгадненне зацікаўленымі ведамствамі", – адзначыў А.Кабякоў, дадаўшы, што да канца тыдня можа быць падпісанае і пагадненне аб пастаўках беларускага цукру ў Расею.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: