Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Першы. Падпольны. Міжнародны (Фота)
10:47, 21/03/2007

Прыезд у Менск чэшскага тэатральнага калектыву “Самыя любімыя медзведзяняты” адзначыў сабою новы этап у развіцці міжнародных сувязяў беларускай контркультуры. Падпольны ў канцы 1980-х гадоў чэшскі тэатральны калектыў прывёз у беларускую сталіцу спектакль “Качмарак – калачаўскі жандар”, які да гэтага быў паказаны ў сямі краінах: Чэхіі, Нямеччыне, Францыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Літве і Славакіі.

У адзін вечар – 18 сакавіка – у невялікім прыватным доме, размешчаным пад Менскам, адбылися два спектаклі: “Качмарак – калачаўскі жандар” чэшскага тэатра “Самыя любімыя медзведзяняты” і “Тэхніка дыхання ў беспаветранай прасторы” беларускага “Свабоднага тэатра”.

Назва чэшскага тэатра, створанага ў 1988 годзе, па сутнасці, жарт, які прыжыўся і суправаджае гэты тэатар цягам амаль дваццаці гадоў яго існавання. У адзін з вечароў некалькі акцёраў сабраліся для таго, каб прыдумаць назву для тэатра, які ствараецца ў чэшскім падполлі. Адзін з іх развярнуў камуністычную газету “Руде право”, каб “падсілкавацца” натхненнем, і ўбачыў там артыкул, які называўся “Самая любімая маці”. У артыкуле гаворка ішла пра жанчыну-перадавічку вытворчасці, якая была героем працы і гадавала чацвярых дзяцей. Акцёр вымавіў: “Я хачу, каб наш тэатр называўся “Самая любімая маці” – гэта сапраўды пра нас”. На гэта другі акцёр адказаў: “Глупства. Я учора глядзеў амерыканскі мультфільм “Вясёлыя медзведзяняты” – вось гэта ўжо сапраўды пра нас”. І тады трэці акцёр падагульніў: “Прапаную кампраміс – “Самыя каханыя медзведзяняты”. На гэтым і спыніліся.

Знаёмства "Свабоднага тэатра" з "медзведзянятамі" адбылося на фэсце "Новыя п’есы з Еўропы" ў нямецкім Вісбадэне. Кіраўнік тэатра Рэнэ Лявінскя, даведаўшыся пра тое, у якіх умовах існуе "Свабодны тэатр", прапанаваў прыехаць у Менск і сыграць спектакль у падтрымку беларускіх калегаў. Спачатку такая ідэя была абсалютна ўтапічнай, але праз некалькі месяцаў раздаўся тэлефонны званок з Чэхіі, і Рэнэ сказаў: "Рыхтуйце пляцоўку – мы едзем".

У прэс-рэлізе да спектакля "Качмарак - калачаўскі жандар" ёсць такі радок: "гаворка ідзе пра грандыёзнае show, якое іграецца на пляцоўцы ў 1000 квадратных сантыметраў, напоўненай самымі неверагоднымі дынамічнымі эфектамі". Насамрэч, самым магутным "дынамічным эфектам" з’яўляецца энергія чэшскіх акцёраў, якія заражаюць сталую аўдыторыю абсалютна дзіцячым азартам.

Другім спектаклем, паказаным у гэты вечар, была "Тэхніка дыхання ў беспаветранай прасторы" "Свабоднага тэатра". Гэты паказ быў не менш сімвалічным, бо менавіта з прэм’еры гэтага спектакля па п’есе Наталлі Мошынай пачалося падпольнае існаванне беларускага тэатра. У калядны тыдзень 2005 года тэатру адмовілі ў арэндзе клуба, дзе праходзілі спектаклі тэатра, і два прэм’ерных паказы "Тэхнікі дыхання" прайшлі на прыватнай кватэры ў Менску.

На пачатку паказаў мастацкі кіраўнік "Свабоднага тэатра" Мікалай Халезін пажартаваў: "Сёння перад вамі выступяць два тэатры – чэшскі і беларускі. Давайце будзем лічыць гэты вечар "Першым беларускім міжнародным фэстам тэатраў у падполлі". Жарт аказаўся вельмі падобным на праўду.



Пасля завяршэння спектакляў "Свабодны тэатр" атрымаў запрашэнне сыграць улетку 2008 года на фэсце ў чэшскім Градцы Кролевым, які называюць “усходне-еўрапейскім Авіньёнам”. Праўда, фэст там ужо даўно не падпольны.



«Мядзведжая» налада перад спектаклем



Погляд «за кулісы» непасрэдна з вуліцы



«Медзведзяняты» у працы



Зараз Качмарак атрымае ў рукі вяроўку



Жандар Качмарак і Аня, якая кахае іншага



Гледачы



1000 сантыметраў квадратных для шоў



«Тэхніка дыхання ў беспаветранай прасторы»



Зноў гледачы

Ганна Макоўская, www.dramaturg.org


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Услуги: оформление шарами, украшение цветами, оформление цветами
Предлагаем услуги: оформление зала свадьба
Советуем: оформление живыми цветами, оформление офисов цветами
РУСБИЗНЕСАВТО: лизинг грузовых автомобилей, грузовики в кредит, man