Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менск прыехаў новы амбасадар Украіны 16:34, 21/03/2007
Новы амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Ліхавы ўручыў сёння копіі даверчых грамат кіраўніку МЗС нашай краіны Сяргею Мартынаву. Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў амбасадзе Украіны ў Беларусі.
Бакі абмеркавалі актуальныя пытанні двухбаковага супрацоўніцтва ў розных сферах.
Нагадаем, што Ігар Ліхавы прыбыў у Менск увечары 20 сакавіка. Указ аб яго прызначэнні Надзвычайным і Паўнамоцным Амбасадарам Украіны ў Рэспубліцы Беларусь украінскі прэзідэнт падпісаў 6 лютага. Ігар Дзмітрыевіч Ліхавы з верасня 2005 года па лістапад 2006 года быў міністрам культуры і турызму Украіны. Да апошняга прызначэння займаў пасаду кіраўніка Службы па пытаннях захавання нацыянальнага і культурнага набытку Сакратарыята прэзідэнта Украіны.
Па падрахунках 2006 года таваразварот паміж Беларуссю і Украінай склаў $2,459 млрд.