Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Рада бяспекі ААН можа прыняць «адпаведныя меры» па Беларусі 13:45, 21/03/2007
Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы ў галіне правоў чалавека ў Беларусі Адрыян Севярын мае намер рэкамендаваць Радзе бяспекі ААН “прыняць адпаведныя меры для забеспячэння выконвання Рэспублікай Беларусь яе прававых абавязальніцтваў”. Пра гэта гаворыцца ў дакладзе А.Севярына, змешчаным на афіцыйным сайце Рады ААН па правах чалавека.
“Даклад сведчыць пра тое, што Беларусь не выконвае абавязальніцтваў, прынятых згодна з міжнароднымі дамовамі па правах чалавека, да якіх яна далучылася”, – адзначае А.Севярын.
Спецдакладчык канстатуе, што трэці год запар урад Беларусі катэгарычна адмаўляецца супрацоўнічаць з ім: “Усе распачатыя высілкі па наладжванні канструктыўнага дыялогу засталіся бясплоднымі. Адсутнасць усякай рэакцыі мяркуе, што ўрад Беларусі прызнае факты, змешчаныя ў дакладзе”.
А.Севярын адзначае, што цягам 2006 года становішча ў галіне правоў чалавека ў Беларусі няўхільна пагаршалася, а яго высновы і ацэнкі гэтай сітуацыі былі пацверджаныя і цалкам падтрыманыя шматлікімі еўрапейскімі арганізацыямі, у прыватнасці АБСЕ, Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ, Радай Еўропы, Парламенцкай Асамблеяй Рады Еўропы, Радай ЕЗ, Еўрапарламентам, Еўракамісіяй і Парламенцкай асамблеяй НАТА. “Немагчыма сабе ўявіць, што ўсе гэтыя людзі памыляюцца або неаб’ектыўныя”, – гаворыць А.Севярын. У сваім дакладзе ён падкрэслівае, што “толькі нешматлікія дзяржавы падтрымліваюць цяперашні рэжым у Беларусі”. “Падтрымка з іх боку можа быць растлумачаная ідэалагічнымі або геапалітычнымі прычынамі”, – лічыць спецдакладчык.
А.Севярын таксама мае намер рэкамендаваць Радзе ААН па правах чалавека звярнуцца да Упраўлення вярхоўнага камісара ААН па правах чалавека з просьбай прыступіць да неадкладнага стварэння групы экспертаў для “высвятлення адказнасці вышэйшых службовых асобаў беларускага ўрада за знікненні або забойствы шэрагу грамадскіх дзеячаў і журналістаў, а таксама для занясення пэўных прапаноў аб узбуджэнні ў дачыненні іх пераследу, з тым каб пакласці канец беспакаранасці асобаў, датычных да такіх злачынстваў”.
“Генеральнаму сакратару ААН варта прыняць адпаведныя меры для расследавання відавочнага дачынення вышэйшых службовых асоб урада да міжнароднай арганізаванай злачыннасці і пазапраўнаму продажу зброі, для правядзення праверкі міжнародных патокаў фінансавай наяўнасці Беларусі і, пры неабходнасці, замарожвання замежных банкаўскіх рахункаў удзельнікаў пазапраўнага гандлю і ўбуджэння спраў супраць злачынцаў”, – адзначаецца ў дакладзе.
А.Севярын таксама рэкамендуе, каб усё дзяржавы – сябры ААН, у прыватнасці Расея і Украіна, прынялі меры для абмежавання паездак за мяжу службовых асобаў Беларусі, якія ўжо прынялі Еўразвяз і ЗША. Пры гэтым А.Севярын падкрэслівае, што для простых грамадзянаў Беларусі паездкі за мяжу варта не толькі палегчыць, але і паменшыць плату за візы або нават вызваліць ад яе.