Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 2122 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларусы Польшчы перадалі звароты ў амбасады 31 краін свету
14:04, 21/03/2007

Сёньня група беларусаў, якія жывуць у Варшаве, скончыла акцыю перадачы звароту ў амбасады краінаў Эўразьвязу і іншых найбольш уплывовых дзяржаваў сьвету. У дакумэнце -- заклік падтрымаць ініцыятыву польскага Сэнату і таксама зьвярнуцца да беларускіх уладаў з патрабаваньнем неадкладнага вызваленьня палітвязьняў.

Цягам некалькіх тыдняў ініцыятары акцыі наведалі 31 амбасаду – 27 амбасадаў краінаў Эўразьвязу, а таксама Расеі, Канады, ЗША і Украіны. Віталь Чэравач, які браў удзел ў перадачы зваротаў, кажа, што амаль паўсюль замежныя дыпляматы сустрэлі беларусаў ветліва і ўважліва іх выслухалі.

Аўтар ідэі правядзеньня акцыі Ігар Крыштон, задаволены яе вынікамі.

“Прадстаўнікі краінаў Эўразьвязу добра арыентуюцца ў беларускіх падзеях. Яны прымаюць нашы звароты і абяцаюць перадаць прэзыдэнтам і парлямэнтам сваіх краінаў”, -- заявіў Крыштон “Радыё Свабода”.

У звароце ўтрымліваецца таксама заклік не пачынаць перамоваў з беларускімі ўладамі, пакуль тыя ня пойдуць на саступкі і не вызваляць палітвязьняў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: