Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Apple пачала пастаўкі Apple TV – прылады, якая дазваляе праглядаць і праслухоўваць цераз тэлевізар запісаныя на кампутары фота, відэа і музыку.
Невялікая срэбная скрыначка з лагатыпам Apple каштун $299 і можа захоўваць да 50 гадзін відэа, 9 тысяч песень і 25 тысяч фатаграфій. З гэтага тыдня прыладу пачалі прадаваць на анлайнавым сайце Apple і ў крамах, паведамляе “Корреспондент.net”.
Apple TV з самага пачатку засыпалі пахвальнымі водгукамі. Па словах журналіста, які вядзе рубрыку Тэхналогіі ў часопісе Wall Street Journal Уолтара Мосберга, бесправадная прылада лёгка ўсталёўваецца і з’яўляецца вельмі простай у выкарыстанні.
Пульт дыстанцыйнага ўпраўлення дазваляе праглядаць фільмы і тэлешоў, запампаваныя з iTune, наладжваць слайд-шоў і слухаць музыку.
Сярод асноўных заўваг да Apple TV – немагчымасць запісу тэлешоў. Гэта значыць замяніць такія лічбавыя відеапрылады, як TiVo, Apple TV пакуль не можа.
Некаторыя крытыкі адзначаюць, што рынак спажыўцоў, зацікаўленых у тым, каб змяніць ПК на ТВ, усё яшчэ невялікі.
Сціў Джобс, які ўзначальвае Apple, прадставіў Apple TV распрацоўнікам праграмнага забеспячэння Macintosh у верасні, сказаўшы, што лінейка прадуктаў Apple, якая ўвесь час пашыраецца, прывядзе кампанію ў гасціныя, аўтамабілі і кішэні спажыўцоў.
Наступнай навінкай ад Apple будзе доўгачаканы iPhone, прылада, якое аб’яднала плэер, паўнавартасны мабільны, прылада бесправадной сувязі, сродкі для працы з інтэрнэтам, тэхналогію тактыльнага кіравання Multi-Touch. Apple абяцае, што iPhone з’явіцца на рынку ў чэрвені гэтага года па цане $499.