Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Плошча» дае надзею на лепшае
10:25, 22/03/2007

“Глядзіце на Беларусь з аптымізмам!” – з такім заклікам рэжысэр Юры Хашчавацкі зьвярнуўся ў сваім лісьце да польскіх гледачоў яго новага фільму “Плошча Каліноўскага”. Прэзэнтацыя стужкі адбылася дзякуючы “Зьвязу на карысць дэмакратыі ў Беларусі” ды дзеячам польскіх недзяржаўных арганізацыяў.

Падзеі сакавіка 2006 году, на думку Юр’я Хашчавацкага, паказалі, што ў Беларусі ўзьнікла новае пакаленьне, якое любіць свой край, любіць свабоду й абавязкова здабудзе для Беларусі належнае мейсца ў Эўропе. Фільм выклікаў жывыя эмоцыі гледачоў, напрыканцы паказу ў залі загучалі авацыі.

Сваімі ўражаньнямі дзяліліся беларускія студэнты Варшавы, многія зь якіх былі ўдзельнікамі сакавіцкіх падзеяў.

“Моцны бок “Плошчы” ў тым, што гэта амаль адзіны фільм, пасьля прагляду якога людзі выходзяць поўныя аптымізму й надзеі, што ў беларусаў усё атрымаецца. Гэта адзіны фільм, пасьля якога людзі ня плачуць над беднай гаротнай Беларусьсю, на якой трэба паставіць крыж. Гэта вельмі пазытыўны момант, бо мы можам пасьмяяцца над уладай, якая губляе сваю моц. Таму пасьля “Плошчы” застаецца добры гумар і надзея на лепшае”, -- распавяла “Польскаму радыё” адна глядачка.

Важнасьць падобных сустрэчаў для польскай моладзі ў інтэрв’ю “Польскаму радыё” падкрэсьліла дэпутат польскага Сэйму Малгажата Гасеўска, якая таксама прысутнічала на паказе фільму Юр’я Хашчавацкага:

«Такія сустрэчы нагадваюць нам, палякам, што ёсьць краіны, у якіх няма дэмакратыі. Нагадваюць нам, што мы павінны ім дапамагаць, бо некалі іншыя дапамаглі нам. Таму цяпер мы павінны аддзячыць у іншым месцы, якім напэўна можа быць Беларусь. А маладыя палякі, якія прыходзяць на такія сустрэчы, і якія ня многа ведаюць пра гісторыю Беларусі, могуць атрымаць новую інфармацыю».

Пасьля паказу фільму Юр’я Хашчавацкага “Плошча Каліноўскага” госьці прынялі ўдзел у дыскусіі. Гледачы й арганізатары сумесна спрабавалі знайсці адказ на пытаньне, чаму праз год пасьля падзеяў вясны 2006 году так і не адбылося кансалідацыі грамадзтва, не адбылося паўстаньня масавага дэмакратычнага руху.

Галоўнай прычынай, на думку прысутных, зьяўляецца адсутнасць цьвёрдай палітычнай волі апазыцыі. Гледачы былі згодныя з агучанай у фільме ідэяй: магчыма, новых лідэраў моладзь павінна выхаваць сама. Магчыма, будучыя лідэры ўжо ёсьць сярод нас і паходзяць яны з пакаленьня, народжанага Плошчай.





напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: