Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Кітайскія лекары ставяць дыягназ па аналізе гарбаты 14:45, 22/03/2007
Журналісты, якія вырашылі праверыць якасць медабслугоўвання ў кітайскім горадзе Ханчжоу, былі здзіўленыя вынікамі эксперыменту, бо большасць клінік паставілі дыягназ па фальшывым аналізе мачы, вырабленаму з звычайнай гарбаты.
Шэсць з дзесяці шпіталяў, у якія звярнуліся журналісты, знайшлі ў “аналізах” інфекцыю, прычым пяць з іх парэкамендавалі лячэнне, кошт якога дасягаў 50 даляраў ЗША – вельмі буйной сумы па кітайскіх мерках.
Чатыры з шасці абвінавачаных у падмане клінік мелі статус дзяржаўных медустаноў.
Правал рэформы дзяржаўнай сістэмы аховы здароўя і надзвычай высокі кошт медыцынскіх паслуг выклікаюць сацыяльную напружанасць у Кітаі, адзначае ў гэтай сувязі Reuters. Апошнім часам дзяржаўныя СМІ паведамілі пра некалькі выпадкаў самазабойства пацыентаў, якія апынуліся не ў стане аплаціць медыцынскую дапамогу.