Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Кіраўніка офісу АБСЭ не пусьцілі да палітвязьня Артура Фінькевіча
09:50, 22/03/2007, фота ByMedia.net

Увечары 21 сакавіка адмiнiстрацыя Магілёўскай выпраўленчай установы № 43, дзе адбывае два гады абмежаваньня волі моладзевы лідэр Артур Фінькевіч, не пусьціла дая яго кіраўніка офіса АБСЭ ў Менску Оке Пэтэрсана.

Кіраўніцтва калоніі адмыслова распачала праверку ды пастраеньне на 10 хвiлiнаў раней, чым гэта прадугледжанаt ўнутраным распарадкам. Наведваць зьняволеных можна да 19.00, але дзьверы ўстановы зачынiлiся дакладна а 18.50 — менавiта ў той момант, як Окэ Пэтэрсан падыходзiў па прыступках да ўваходу. На ганку дыплямата сустрэў маёр Уладзiмер Казлоў, якi перагарадзiў сабою ўваход i катэгарычна адмовiўся пускаць гасьцей у памяшканьне. Адмовiўся ён i ад любых камэнтароў, паведаміла “Радыё Рацыя”.

Cам Фiнькевiч пры гэтым стаяў побач з маёрам, дый яму нават удалося павiтацца за руку з Пэтэрсанам. На гэтым усе кантакты зьняволенага i дыплямата прыпыніліся. Моладзевы актывіст тлумачыць сытуацыю тым, што яго мабiльны тэлефон праслухоўваецца. Пра вiзыт высокага госьця праз тэлефон Фінькевіч даведаўся яшчэ днём. I пасьля гэтага кожны ягоны крок адсочваўся асаблiва пiльна.

За некалькi гадзiнаў да iнцыдэнту ў выпраўленчую ўстанову прыехаў i начальнiк — падпалкоўнiк Аляксандар Ламаза, якi афiцыйна знаходзіцца на бальнiчным бюлетэні. Акрамя таго, пасьля прыходу Фiнькевiча з працы ў вэстыбюлi нечакана на дзяжурства зьявiлiся адразу некалькi афiцэраў, былi нават прадстаўнiкi з Магілёўскага абласнога ўпраўленьня Дэпартамэнту выкананьня пакараньняў.

22 сакавіка ў кiраўнiка менскага офiсу АБСЭ прызначаная афiцыйная сустрэча з кiраўнiцтвам Магiлёўскага аблвыканкаму.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: