Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У амбасаду Беларусі ў Варшаве перададзеныя подпісы ў абарону Казуліна 18:07, 22/03/2007
21 сакавіка дзеячы польскай арганізацыі “Свабодная Беларусь” спрабавалі перадаць больш за 7 тысячаў подпісаў у падтрымку палітвязьня Аляксандра Казуліна ў дыпляматычнае прадстаўніцтва Беларусі. Маладыя людзі прыйшлі пад амбасаду ў Варшаве, аднак былі вымушаныя пакласьці ліст у паштовую скрыню.
“Я званіў у амбасаду й хацеў, каб які-колечы працаўнік да нас выйшаў і ўзяў гэтыя подпісы. Гэта не была ніякая канкрэтная асоба, гэта была спадарыня, якая ў амбасадзе адказвае на тэлефонныя званкі. Калі мы былі на месцы, то, на жаль, да нас ніхто не хацеў выйсьці, ніхто не хацеў нас упусьціць. Пасьля доўгіх перамоваў праз дамафон мы былі вымушаныя ўкінуць падпісаны 7 тысячамі асобаў ліст у паштовую скрыню”, -- распавёў “Польскаму радыё” адзін з арганізатараў акцыі Ігнацы Нямчыцкі.