Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Урад Расеі ўхваліў падпісанне пагаднення з Беларуссю аб пастаўках цукру
16:26, 22/03/2007

Урад Расеі ўхваліў падпісанне пагаднення з Беларуссю аб пастаўках цукру, паведаміла прэс-служба расейскага ўрада. Згодна з распараджэннем прэм’ер-міністра Расейскай Федэрацыі Міхаіла Фрадкова ад 20 сакавіка 2007 года пагадненне даручана падпісаць Міністэрству сельскай гаспадаркі і занесці ў выпадку неабходнасці змены, якія не маюць прынцыповага характару. Праект дакумента ўзгоднены з зацікаўленымі федэральнымі органамі выканаўчай улады Расеі і папярэдне распрацаваныя з беларускім бокам, паведамляе БелаПАН.

Нагадаем, падпісанне дадзенага пагаднення адкладалася ўжо двойчы. Апошнім разам яго планавалася падпісаць 21 сакавіка ў Маскве пасля падпісання пагаднення аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва, бо гэтыя дакументы ўзаемазвязаныя. Аднак падпісанне пагаднення аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва было адкладзенае, мяркуюць, гэта можа адбыцца 23 сакавіка ў Менску на паседжанні Саюзнага Савета міністраў.

Цяпер пастаўкі цукру на расейскі рынак здзяйсняюцца па ранейшай схеме – з поўнай выгрузкай вагонаў на прадмет праверкі яго паходжання. За студзень–люты гэтага года на расейскі рынак пастаўленыя каля 6 тыс. тон цукру. Беларусь узяла на сябе абавязальніцтвы абмежаваць пастаўкі цукру ў Расею ў 2007 годзе аб’ёмам 180 тыс. тон, у 2008 годзе – 100 тыс. тон. Згодна з праектам пагаднення значна спросціцца працэдура пастаўкі беларускага цукру ў Расею, будуць знятыя абмежаванні на мяжы і спыненыя праверкі паходжання цукру, бо вызначаныя аб’ёмы яго паставак.

Запатрабаванне ўнутранага беларускага рынку ў цукру складае 375–400 тыс. тон у год. На экспарт накіроўваецца 90% прадукцыі, і толькі 10% рэалізуецца на ўнутраным рынку. Праблемы з пастаўкамі цукру ў расейскія рэгіёны прымусілі беларускіх вытворцаў шукаць новыя падыходы да выкарыстання сыравінных рэсурсаў. У прыватнасці, разглядаецца пытанне аб выкарыстанні цукровага бурака для таго, каб рабіць біяпаліва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: