Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Гомельскі абласны суд абвясціў прысуд другой групе «пажарнікаў» 10:54, 22/03/2007
Учора ў Гомелі завяршыўся другі судовы працэс па дзейнасці самай масавай гомельскай злачыннай арганізацыі – "пажарнікаў", якая дзейнічала на тэрыторыі горада ў 90-я гады. 18 сяброў злачыннай групы прысуджаныя да пазбаўлення волі тэрмінам ад 4 да 15 гадоў.
Як паведамілі карэспандэнту БелТА ў абласной пракуратуры, фігуранты па справе абвінавачваліся ў здзяйсненні больш як 30 цяжкіх і асоба цяжкіх злачынстваў, у тым ліку забойствы, вымагальніцтвы, згвалтаванні, выкраданні і пазапраўнае пазбаўлення свабоды. Падчас працэсу былі апытаныя звыш 100 сведак. Суд, разгледзеўшы матэрыялы справы, прызначыў у якасці меры пакарання ад 4 да 15 гадоў пазбаўлення свабоды ў залежнасці ад цяжкасці здзейсненых злачынстваў. Да максімальнага тэрміна прысуджаны абвінавачваны ў забойстве.
Цягам 10 дзён асуджаныя судом першай інстанцыі могуць абскардзіць прысуд, удакладнілі ў пракуратуры.