|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Беларусы ведаюць пра 25 сакавіка 17:30, 22/03/2007 Маладзён: “Дзень стварэньня нашай рэспублікі — гэта важная дата, паколькі мы асобная, сувэрэнная дзяржава. Мы павінны адзначаць яе. А тое, што ўлады ня хочуць адзначаць, то кожны, хто сам жадае яе адзначыць, ён гэта зробіць”. Студэнт: “Ведаем мы пра гэта вельмі мала, як і асноўная маса людзей, што жывуць у нашым горадзе. Да пытаньняў гісторыі трэба ставіцца больш уважліва, каб грамадзянін Рэспублікі Беларусь валодаў пэўнымі ведамі й быў самасьвядомы”. Ягоны сябра: “Людзі на плошчы ў сталіцы зьбіраюцца, каб успомніць гэтую дату, аддаць належнае памяці: бо гэта было некалі ўсё-ткі”. Маладзён: “Я лічу, гэтую дату варта адзначаць, яна адыгрывае пэўную ролю ў гісторыі Беларусі”. Студэнт: “Дата гэтая, канечне, вядомая ўсім — Дзень Волі 25 сакавіка. Адзначаць не даюць, паколькі афіцыйна гэтага сьвята няма, афіцыйна адзначаецца іншая дата. Але я лічу, што гэта нашая гісторыя, і трэба дазваляць людзям адзначаць тое, што яны хочуць”. Ягоная сяброўка: “Адзначаць не адзначаем, але дату гэтую ведаем”. Малады спадар: “Помню гэтую дату, ведаю — і ўсё”. Маладзён: “Мне даслалі СМС з прапановай прыехаць у Менск на плошчу пастаяць за рэспубліку. 25-га буду ў Менску, можа нават пабываю на плошчы. Бо, у маім разуменьні, некаторыя рэчы яшчэ не зусім састарэлі”. Малады спадар: “Адзначаць гэтую дату можа й трэба было б, на маю думку”. Ягоны сябра: “Ведаю пра 25 сакавіка, вывучалі па гісторыі. На маю думку, можна было б адзначаць гэтае сьвята”. Спадар: “Канечне, варта адзначаць, гэта нашая гісторыя. У мяне шмат знаёмых: адны ведаюць пра гэта, іншыя — не”. Дзяўчына: “Ведаю, што 25 сакавіка — гэта дзень стварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі, праходзілі па гісторыі ў школе. Але гэтая дата не адзначаецца. Мо варта было б адзначаць, а мо й не, ня ведаю”. Малады спадар: “Для кожнай рэспублікі любая дата, якая датычыць яе незалежнасьці, важная. 25 сакавіка 1918 году — адзначаць гэтую дату, я лічу, можна, нічога ў ёй апазыцыйнага няма. Інакш ня будзем памятаць гісторыю сваёй краіны — а калі няма гісторыі, то няма мінуўшчыны й няма будучыні”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|