Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 2223 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Уга Чавэс сустрэўся зь Віктарам Шэйманам
11:56, 22/03/2007

Прэзыдэнт Вэнэсуэлы Уга Чавэс прыняў у сераду ў Каракасе дзяржаўнага сакратара Савету бясьпекі Беларусі Віктара Шэймана. У афіцыйным паведамленьні вэнэсуэльскага ўраду па выніках сустрэчы зазначаецца, што абмяркоўвалася праграма супрацоўніцтва дзьвюх краін ў справе газыфікацыі вэнэсуэльскіх гарадоў, а таксама стварэньня сумеснага прадпрыемства па зборцы беларускіх трактароў і грузавікоў.

Пагадненьні на гэты конт маюць быць падпісанымі ў часе візыту Аляксандра Лукашэнкі ў Каракас, тэрмін якога не ўдакладняецца.

Як паведамляе РІА “Новости”, Віктар Шэйман заявіў, што цягам ягонай трохгадзіннай гутаркі з вэнэсуэльскім лідэрам абмяркоўваліся пытаньні рэалізацыі дамоўленасьцяў А. Лукашэнкі і У. Чавэса, дасягнутых у часе леташняга візыту апошняга ў Менск, у прыватнасьці, у галіне энэргетыкі, сельскай гаспадаркі і прамысловасьці.

Беларускі ўрад выказвае зацікаўленасьць у здабычы нафты ў Вэнэсуэле. Плянуецца, што бліжэйшым часам Беларусі будуць выдзеленыя ўчасткі для здабычы 10 мільёнаў тон нафты ў басэйне ракі Арынока.

Візыт ўрадавай беларускай дэлегацыі на чале з В. Шэйманам ў Каракас будзе доўжыцца да 25 сакавіка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: