Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч: «Улада вымушаная ісці за грамадствам»
16:31, 23/03/2007

«Ствараецца сітуацыя, калі ўлада вымушаная ісці за грамадствам. Напрыклад у пытанні незалежнасці. Лукашэнка стаў выказвацца ў падтрымку незалежнасці пасля адпаведных зменаў у грамадскай свядомасці, калі маўчаць па пытанні будучыні Беларусі як дзяржавы стала немагчыма. Пакуль у Лукашэнкі хапае моцы і рэсурсаў кантраляваць сітуацыю, ісці супраць плыні. Але з кожным разам гэтых рэсурсаў яму патрабуецца ўсё больш», -- заявіў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч падчас онлай-канфэрэнцыі на сайце газэты “Наша Ніва”.

Па словах палітыка, “дэмакратычныя ідэі атрымліваюць падтрымку ва ўсе большай колькасці беларускіх грамадзянаў. Адбываюцца натуральныя змены ў складзе выбарцаў. Рэжым прайграў моладзь. А гэта значыць, што ён не мае будучыні”.

“Я веру у беларускі народ, у яго прагу да годнага жыцця. Нягледзячы на намаганні ўлады замарозіць існуючае становішча, у грамадстве адбываюцца змены, якія ствараюць усе новыя выклікі для рэжыма ў Беларусі. Ідзе інтэрнэтызацыя грамадства – большае кола людзей, якія маюць доступ да альтэрнатыўнай інфармацыі. Сацыёлягі адзначаюць, што ў грамадскай свядомасці адбылася “рынкавая рэвалюцыя”: каля 60% беларусаў аддае перавагу рынкавай эканоміцы. Імкліва расце разуменне неабходнасці развіцця прыватнага сектару эканомікі, неабходнасці стварэння спрыяльных умоваў для прадпрымальніцкай дзейнасці, таму што гэта азначае заробкі, новыя працоўныя месцы, шырокі асартымент тавараў, паляпшэнне інвестыцыйнага клімату. Ідэі незалежнай ад улады эканамічнай і сацыяльнай актыўнасці атрымліваюць ўсё большую падтрымку ў нашым грамадстве”, -- лічыць Мілінкевіч.

Па словах Мілінкевіча, сёння ад Аляксандра Лукашэнкі патрабуецца самае простае: вызваліць палітзняволеных, спыніць рэпрэсіі, забяспечыць умовы для дзейнасці незалежных СМІ.

“Я зрабіў прапанову Лукашэнку - пры пэўных рухах з ягонага боку ў кірунку дэмакратызацыі краіны, я выступлю ў ролі пасярэдніка ў дыялогу афіцыйнага Менску і аб’яднанай Еўропы. Ва ўмовах існуючай пагрозы суверэнітэту і незалежнасці Беларусі, я ўзяў на сябе адказнасць за гэты крок. Лукашэнка павінен усведамляць, што без выканання ўмоваў, без удзелу дэмакратычных сілаў, супрацоўніцтва з Еўропай не будзе. Гэта аксіома”, -- кажа лідэр апазыцыі.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: