|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Лукашэнка праігнаруе візіт Фрадкова? 12:50, 23/03/2007 Так што ж будуць сёння абмяркоўваць беларускі прэм’ер Сяргей Сідорскі і яго расейскі калега Міхаіл Фрадкоў? «У цэнтры Савета міністраў будзе міждзяржаўнае пагадненне аб развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расеяй», – сказаў у гутарцы з АФН вядомы эксперт у галіне беларуска-расейскіх стасункаў Андрэй Суздальцаў. «Абмеркаванне і магчымае падпісанне пагаднення штучна ссунулі на 23 сакавіка», – адзначыў суразмоўца. Разам з тым, ён лічыць, што сёння расейскаму прэм’еру будзе цяжка ў Менску. «Беларускі бок будзе істэрычна патрабаваць звароту да “саюзных” датацыйных стасункаў снежня 2006 года», – мяркуе эксперт, але перакананы ва ўстойлівасці лагоднага Фрадкова. «Расейскі бок, фармальна выявіўшы гнуткасць, насамрэч не саступіць», – сказаў Суздальцаў. І усё-ткі, па яго словах, сенсацыі варта чакаць з іншага боку – эксперты гадаюць, як паступіць А.Лукашэнка, які прамяняў сочынскі бункер на менскі і ўпарта не хоча паказвацца на публіцы. «Здаецца неверагодным, каб Лукашэнка не скарыстаўся з’яўленнем расейскага прэм’ера ў Менску, каб данесці праз гутаркі з Фрадковым свае просьбы да расейскага прэзідэнта У.Пуціна», – выказаў здагадку Суздальцаў. Аднак, можа здарыцца і так, што Лукашэнка праігнаруе візіт Фрадкова. І тое ёсць свае прычыны. Ён выдаткаваў месяц на дарэмныя спробы дастукацца і дамагчыся сустрэчы з Пуціным, вылавіць яго ў Сочы і не толькі. Але за апошні месяц Пуцін правёў масу сустрэч на вышэйшым узроўні – Вугоршчына, Казахстан, Грэцыя, Баўгарыя, Італія, Бельгія, Францыя. Нават у прэзідэнта Украіны была магчымасць сустрэцца з Пуціным, але Віктар Юшчанка зноў спасаваў у апошні момант. Усё адбывалася як у вядомым анекдоце пра нявесту: «Хто за апошні месяц не сустракаўся з Пуціным?». – Лукашэнка: «Я». – «У Вас, Аляксандр Рыгоравіч, саюзная дзяржава з Расеяй, так што яшчэ паспееце. Хто яшчэ ў сакавіку не сустракаўся з Пуціным?».
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|