Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Варшаве выйшла кніга «Беларусь – бульба і джынсы» 13:50, 23/03/2007
Кніга “Беларусь – бульба і джынсы”, выдадзеная ў варшаўскім выдавецтве “Znak”, ад 22 сакавіка з’явілася ў польскіх кнігарнях. Аўтары кнігі – журналісты польскага “Tygodnika Powszechnego” Малгажата Ноцунь і Анджэй Бжэзецкі -- размаўляюць з апазыцыйнымі дзеячамі ў Беларусі. З інтэрв’ю паўстала цікавае апавяданне аб “дзяржаве ў перабудове”, з надзеяй на вялікія перамены. У лесах дзясятка герояў найноўшай гісторыі Беларусі адлюстроўваецца лес цэлага народу.
“У Беларусі джынсы сталі сымбалем свабоды. Калі апазыцыя шукала так выразнага колеру, як аранажавы на Украіне, падумала аб “джынсавым” колеры. А адкуль бульба? "Перамога" ў прэзыдэнцкіх выбарах дырэктара саўхоза – Аляксандра Лукашэнкі – названа потым “бульбяной”. Беларусь – гэта такі маленькі Савецкі Саюз, дзе пры нявысветленых абставінах знікаюць людзі, дзейнічае цэнзура. Чаму гучна не кажацца аб ахвярах рэжыму Лукашэнкі?”, -- гаворыцца ў анатацыі да кнігі.