Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Ведаю, што 25 сакавіка трэба прыйсьці на плошчу»
17:58, 23/03/2007

Чым для цяперашніх беларусаў ёсьць дата 25 сакавіка? У чым яе адметнасьць у нацыянальнай гісторыі? Што ведаюць пра падзеі 89-гадовай даўніны, пра Беларускую Народную Рэспубліку? На гэтыя пытаньні карэспандэнту “Радыё Свабода” адказвалі людзі на менскім праспэкце Незалежнасьці:

Хлопец: “Дзень Волі. Я ведаю, што 25 сакавіка трэба прыйсьці на плошчу. Дзень Волі для кожнага свабодны”.

Карэспандэнт: “А што адбылося 25 сакавіка ў гісторыі Беларусі?”

Хлопец: “Я лічу, што кожны чалавек свабодны, і хаця б у гэты дзень чалавек павінен казаць усё, што хоча, рабіць што хоча і размаўляць з кім хоча”.

Спадар: “Дзень Канстытуцыі ці Незалежнасьці. Пасьля рэвалюцыі, у 1918 годзе, арганізавалі. А потым прыйшлі камуністы й арганізавалі сваю савецкую рэспубліку. Зь ёй і жылі”.

Спадарыня: “Гэта Дзень Незалежнасьці. Тая рэспубліка праіснавала невялікі час, на жаль”.

Карэспандэнт: “Чым для вас ёсьць дата 25 сакавіка? Што гэта за дзень у беларускай гісторыі?”

Дзяўчына: “Калі шчыра, ня ведаю. Толькі цяпер вось чула аб’яву, што будуць зоркі выступаць “За незалежнасьць”.

Спадар: “Дзень Незалежнасьці, ці што? Дзень вызваленьня Беларусі ад нямецка-фашыстоўскіх захопнікаў. Нешта кшталту гэтага”.

Спадарыня: “Гэта вялікі дзень — Дзень Волі. Шкада, што мы не сьвяткуем гэтага сьвята, але спадзяюся, што калі-небудзь будзем. Гэта было сьвята ў гісторыі нашай краіны. Гэта быў час сапраўднай дэмакратыі й сапраўднай волі”.

Спадар: “Ведаеце, для мяне нічога ня значыць, бо я ня ўдзельнічаў і ня быў там”.

Хлопец: “Здаецца, што гэта дзень, калі была заснаваная БНР. Я – грамадзянін Беларусі, але паводле нацыянальнасьці не беларус. Мне падабаецца тут жыць, тут добрыя людзі. Але я наагул сьвяты ня вельмі люблю”.

Дзяўчына: “Найперш гэты дзень адметны ў беларускай гісторыі тым, што тады была заснаваная першая Беларуская Народная Рэспубліка. І я лічу, што для кожнага беларуса гэтая дата адметная ня толькі ў гісторыі, але й найперш сваім жыцьцёвым сэнсам. Тады Беларусь змагла насамрэч назвацца дзяржавай. Свабоднай, вольнай, незалежнай дзяржавай. Для мяне гэтая дата ёсьць тым, што мы беларусы — змаглі назвацца беларусамі”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: instasnow Video
Предлагаем:приобрести лицензионное программное обеспечение по безналу
На hydrostop гидроизоляция гидроизоляция фундаментов высокое качество !
тепловое реле, altivar 11 применение - soninfo.ru