Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Слоніме пабудуюць помнік Льву Сапегу
09:47, 23/03/2007

У Слоніме (Гродзенская вобласць) запланавана ўзвядзенне помніка канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу. Пра гэта гаворыцца ў адказе Міністэрства культуры на зварот кіраўніцтва грамадскага аб’яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) у сувязі з 450-годдзем з дня нараджэння Л.Сапегі.

У лісце намесніка міністра культуры Валерыя Гедройца старшыні ТБМ Алегу Трусаву зазначана, што ўзвядзенне помніка Льву Сапегу ў Слоніме «прадугледжана пастановай калегіі міністэрства ад 20 кастрычніка 2005 года «Аб стане і перспектывах развіцця выяўленчага мастацтва Беларусі» на 2006-2010 гады». Апрача таго, паведамляецца, што «адна з плошчаў Слоніма носіць імя Льва Сапегі, у фондах мясцовага краязнаўчага музея знаходзяцца тэматычныя экспанаты таго часу», «у горадзе Ліда Гродзенскай вобласці з 2 па 7 красавіка гісторыка-мастацкім музеем будзе праведзены тыдзень інфармацыі, прысвечаны Льву Сапегу». «Цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмай горада арганізаваны кніжныя выставы пад назвай «Леў Сапега — канцлер Вялікага княства Літоўскага», а 4 красавіка, у дзень нараджэння знакамітага земляка, адбудзецца гадзіна цікавай інфармацыі «Леў Сапега і Статут ВКЛ», — гаворыцца ў лісце.

У інтэрв’ю БелаПАН А.Трусаў выказаў падзяку Міністэрству культуры за намер устанавіць у Слоніме манумент Льву Сапегу і выказаў пажаданне паскорыць працэс ўзвядзення помніка.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: