Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 2324 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Суд над Вячоркам і Сіўчыкам перанесены на 4 красавіка
13:36, 23/03/2007

Савецкі раённы суд Менску перанёс разгляд справаў старшыні Партыі БНФ Вінцука Вячоркі і актывіста апазыцыі Вячаслава Сіўчыка на 4 красавіка.

Нагадаем, супрацоўнікі АМАПу затрымалі старшыню Партыі БНФ Вінцука Вячорку ўвечары 13 сакавіка ля дзьвярэй кватэры на вуліцы Кальцова. Ён вяртаўся разам з дачкой дадому.У гэты ж час быў затрыманы на плошчы Якуба Коласа і дастаўлены ва УУС Савецкага раёна актывіст апазыцыі Вячаслаў Сіўчык. Потым іх зьмясьцілі ў спэцпрыёмнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна. 14 сакавіка Вінцука Вячорку і Вячаслава Сіўчыка вызвалілі, даўшы позвы ў Савецкі суд на 23 сакавіка для разгляду адміністрацыйных справаў, паведаміла “Радыё Свабода”.

Сёньня каля Савецкага суду спадара Вячорку і Сіўчыка чакалі актывісты апазыцыі, праваабаронцы і журналісты. Вінцук Вячорка у суд не зьявіўся, бо захварэў. Судзьдзя Людміла Савасьцян сказала, што суд пра гэта не быў папярэджаны, таму аформлены прывад спадара Вячоркі ў суд на 4 красавіка. Судзьдзя Аксана Рэлява сказала, што спадар Сіўчык спазьніўся ў суд на паўгадзіны, таму адносна яго таксама аформлены прывад на 4 красавіка аб 11 гадзіне.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: