Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На Кастрычніцкай плошчы будзе транслявацца матч Люксембург – Беларусь 12:55, 23/03/2007
У суботу, 24 сакавіка, на вялікім відэаэкране Кастрычніцкай плошчы Менска будзе арганізаваная трансляцыя першага ў надыходзячым сезоне матчу футбольнай зборнай Беларусі ў адборачным цыкле чэмпіянату Еўропы–2008.
Як паведамляе дэпартамент маркетынгу і знешніх камунікацый ТАА “Медыасець” – арганізатар трансляцыі, у 17:54 пачнецца прамы рэпартаж паядынку Люксембург – Беларусь.
Досвед правядзення футбольных трансляцый на галоўным экране сталіцы ў арганізатараў ужо маецца і немалы – у 2006 годзе былі паказаныя практычна ўсе выязныя гульні нацыянальнай зборнай. Прычым найбольш рэйтынгавыя сустрэчы збіралі да трох тысяч балельшчыкаў, паведамляе БелТА.