Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Януковіч: Украіна спадзяецца ўступіць у ЕЗ праз 10 гадоў 15:46, 23/03/2007
Украіна разлічвае пасля выканання пагаднення аб паглыбленым супрацоўніцтве з ЕЗ, падрыхтоўка якога завершыцца ў 2008 годзе, атрымаць сігнал наконт будучага сяброўства ў гэтай арганізацыі. Пра гэта заявіў прэм’ер-міністр Віктар Януковіч сёння на прэс-канферэнцыі, каментуючы знешнепалітычныя прыярытэты ўрада.
“Мы спадзяемся, што, скончыўшы працу праз 10 год, мы атрымаем сігнал наконт сяброўства ў ЕЗ”, – сказаў кіраўнік урада. Па яго словах, працягваецца праца па стварэнні адзінай эканамічнай прасторы з Беларуссю, Казахстанам і Расеяй.