Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Улада мабілізуе людзей на мітынгі «За незалежную Беларусь!» 10:39, 23/03/2007
Як стала вядома прэс-цэнтру Хартыі’97, усе дзяржаўныя ўстановы Менска атрымалі разнарадкі адправіць па два чалавекі ад арганізацыі на мерапрыемствы, арганізаваныя 25 сакавіка ўладамі пад лозунгам “За незалежную Беларусь!”. Удзельнікі мерапрыемстваў павінны мець пры сабе “святочную атрыбутыку” – сцягі, транспаранты, плакаты.
Вядома таксама, што на 25 сакавіка мабілізуюць школьнікаў старэйшых класаў менскіх сярэдніх школ. Класных кіраўнікоў абавязалі прыйсці з дзецьмі на мерапрыемствы, якія наладжваюць улады.