Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя «За незалежную Беларусь!» будзе цягнуцца некалькі месяцаў 12:42, 24/03/2007
У нядзелю беларускія ўлады даюць старт рэспубліканскай грамадска-патрыятычнай акцыі “За незалежную Беларусь!”, якая пройдзе па ўсёй краіне і завершыцца гала-канцэртам 3 ліпеня.
– Наша акцыя становіцца добрай традыцыяй, – сказаў “Советской Белоруссии” першы намеснік міністра культуры Уладзімір Рылатка. – Памятаеце, летась творчая інтэлігенцыя практычна ўсіх пакаленняў удзельнічала ў серыі канцэртаў “За Беларусь”? Мы вырашылі працягнуць гэтае хвалебнае распачынанне: артысты паедуць па краіне, будуць выступаць у самых розных нашых гарадах. Завершыцца гастрольны марафон у ліпені зноў-такі ў Менску: 3 ліпеня мы правядзем у сталіцы святочныя мерапрыемствы “За незалежную Беларусь!”.