Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 2425
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Бэрлін: Дзень Волі-Live
12:18, 24/03/2007

25 сакавіка ў нямецкай сталіцы будзе працаваць незалежнае беларускае інфармацыйнае бюро.

За падзеямі ў Менску 25 сакавіка на Кастрычніцкай плошчы будуць пільна сачыць у Бэрліне. Група нямецкіх актывістаў – сяброў Беларусі вырашыла трансьляваць рэпартаж пра сьвяткаваньне Дня Волі па-нямецку ў рэжыме рэальнага часу. Тэксты рэпартажу будуць складацца нямецкімі журналістамі на падставе наўпроставай сувязі з удзельнікамі пратэстаў у Беларусі. Фактычна, 25 сакавіка ў Бэрліне будзе працаваць беларускае інфармацыйнае бюро – акрамя інтэрнэт-трансьляцыі, арганізатары абяцаюць нямецкім журналістам забясьпечыць прамую сувязь зь беларускімі палітыкамі ды ўдзельнікамі масавых акцыяў, а таксама адказваць на іх пытаньні па тэлефоне гарачай лініі 0179/7258532.

А 16-й гадзіне будуць падведзеныя вынікі дня ды скліканая прэсавая канфэрэнцыя.

Арганізатары гэтай акцыі бачаць сваю задачу найперш у тым, каб аблегчыць нямецкім журналістам доступ да актуальнай інфармацыі, а таксама падагрэць цікавасьць да беларускіх падзеяў у той час, калі нямецкія мэдыі актыўна асьвятляюць сьвяткаваньне 50-годдзя Эўразьвязу, якое таксама прыпадае на 25 сакавіка, паведамляе «Наша Ніва».

Акцыя праводзіцца пры падтрымцы Нямецка-беларускага таварыства і Школы кіраваньня Hertie.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: