Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 2425
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Агент КДБ выступае па БТ (абноўлена)
13:17, 24/03/2007

Беларускі студэнт Ўладзіслаў Міхайлаў, які сёлета ў студзені ён заявіў у інтэрвію польскім мэдыям, што яго завэрбаваў КДБ, выступіў у інфармацыйнай праграме Беларускага тэлебачаньня з абвінавачаньнямі кіраўнікоў і навучэнцаў праграмы імя Кастуся Каліноўскага, якая дзейнічает у Польшчы і дапамае адтрымаць адукацыю беларускай моладзі.

Пасля прызнання польскім СМІ ў тым, што ён з’яўляецца агентам КДБ, Міхайлаў даў інтэрв’ю “Радыё Свабода”, дзе заявіў:

“Для мяне было складана зразумець, чаму я патрэбны КДБ, што я такога ведаю, што яны хочуць нават крымінальную справу распачаць. Я спачатку сказаў “не”, бо сумняваўся, што супраць мяне могуць пачаць крымінальную справу, але потым зразумеў, што ў нашай краіне ўсё магчыма.... Калі шчыра, то я ні аб чым не шкадую...

Па сутнасьці я шмат грошай выдаваў на размовы зь імі па мабільным тэлефоне. Ну можа ня вельмі шмат, але ўсё ж выдаваў. Дык яны запрапанавалі грошы на самым пачатку. Я адмовіўся, а потым некалькі разоў давалі ў якасьці аплаты за тэлефон. Па 20 тысячаў рублёў як бы за аплату размоваў, але гэта крыху болей было. Пазьней больш прапаноўвалі, перад маім ад’ездам у Польшчу...”.


Цяпер на БТ Уладзіслаў Міхайлаў расказвае, як яму было цяжка навучацца па праграме Каліноўскага, бо студэнты-"каліноўцы" нібыта прагульваюць заняткі й адпрацоўваюць грошы на “антыбеларускіх” акцыях у Польшчы.

“Мне падаецца, што ўсё гэта было падрыхтавана беларускімі спэцслужбамі, каб выкарыстаць хлопца. Каб паказаць у Беларусі, што гэтая студэнцкая праграма не патрэбная. Насамрэч, гэта вельмі вялікая дапамога беларускай моладзі”, -- пракаментаваў “Радыё Свабода” выступ па тэлебачаньні агента КДБ былы амабасадар Польшчы ў Беларусі Марыюш Машкевіч.

Словы Міхайлава пракамэнтавала таксама кіраўніца праграмы ў Беларусі Іна Кулей:

“На жаль, дэмакратычныя сілы ня маюць магчымасьці быць пачутымі празь дзяржаўную прэсу, дзяржаўнае тэлебачаньне і радыё. Нам штодня даводзіцца змагацца з хлусьнёй, якая ліецца з экрана БТ. У такіх умовах цяжка данесьці да людзей праўду. Мэтады, якімі карыстаюцца сілавыя структуры, даўно вядомыя. Гэта запалохваньне людзей, ціск з усіх бакоў. Усё гэта робіцца для таго, каб людзі баяліся, каб зьняверыліся. Але мы думаем, што гэта немагчыма. Бо чалавек, які разважае, які ўжо падняў галаву, ня будзе верыць такім прыкладам”.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: