Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Яцэк Сарыюш-Вольскі: 25 сакавіка Еўразвяз павінен памятаць пра беларусаў 11:03, 24/03/2007
Старшыня камітэта па міжнародных справах Еўрапарламента Яцэк Сарыюш-Вольскі заклікаў Еўразвяз уважліва назіраць за падзеямі ў Менску 25 сакавіка, паведамляе БелаПАН. У заяве, распаўсюджанай прэс-службай палітыка, падкрэсліваецца, што 25 сакавіка дзяржавы Еўразвяза святкуюць 50-годдзе стварэння ЕЗ, а беларуская дэмакратычная апазіцыя праводзіць мітынг з нагоды чарговай гадавіны абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі. “Еўразвяз, які адзначае ўласную гадавіну, павінен памятаць пра сваю непасрэдную суседку Беларусі і яе барацьбу за дэмакратыю і свабоду”, – зазначае Я.Сарыюш-Вольскі.
У заяве адзначаецца, што афіцыйныя ўлады “ўжо абвясцілі пазапраўнай” дэманстрацыю беларускай апазіцыі. “Беларускае КДБ праводзіць масавыя арышты сяброў апазіцыйных партый, а таксама актывістаў моладзевых і няўрадавых арганізацый”, – канстатуе еўрадэпутат.
Ён выказаў сваю асабістую падтрымку намаганням беларускай дэмакратычнай апазіцыі і намер Еўрапарламента падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі. “Еўрапарламент не застанецца абыякавым да ўсялякага неналежнага абыходжання з беларускай дэмакратычнай апазіцыяй”, – гаворыцца ў заяве Я.Сарыюша-Вольскага.