Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 2425
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Беларусь запрашаюць расейскіх інвестараў
11:18, 24/03/2007

Беларусь будзе вітаць расейскія кампаніі, якія пажадаюць купіць акцыі беларускіх прадпрыемстваў, заявіў прэм’ер-міністр Беларусі Сяргей Сідорскі, адказваючы на пытанні журналістам у Менску па выніках паседжання Савета міністраў так званай саюзнай дзяржавы.

“Правілы прыходу інвестараў у краіну вызначаныя. Мы будзем вітаць расейскія кампаніі і расейскі капітал, якія выкажуць жаданне ў прыватызацыі беларускіх прадпрыемстваў”, – заявіў С.Сідорскі.

Пры гэтым, паведамляе “Інтэрфакс”, беларускі прэм’ер нагадаў, што ўрад рэспублікі ў папярэднія гады прыняў рашэнне аб прыватызацыі буйнейшых нафтаперапрацоўчых і нафтахімічных заводаў, якія на сёння з’яўляюцца акцыянернымі таварыствамі з 100%-ым дзяржаўным капіталам. “Усе тэндэры ў Беларусі праходзяць адкрыта, мы запрашаем расейскіх інвестараў працаваць на беларускім рынку”, – сказаў С.Сідорскі.

Нафтавыя кампаніі парушаюць дамоўленасці

Адначасова прэм’ер-міністр Беларусі лічыць, што расейскія нафтавыя кампаніі парушаюць дасягнутыя на пачатку года дамоўленасці па пастаўках нафты.

“Расейскія кампаніі паводзяць сябе не ў адпаведнасці з дамоўленасцямі, якія былі дасягнутыя на пачатку года”, – сказаў С.Сідорскі ў пятніцу ў Менску, адказваючы на пытанні журналістаў.

“Мы ўзгаднілі формулу цаны паставак нафты, але ў сакавіку – кастрычніку ўзнікла пытанне аб прыбытковасці (нафтаперапрацоўкі – ІФ)”. Яны (расейскія нафтавыя кампаніі – ІФ) атрымліваюць большую прыбытковасць пры пастаўках нафты ў Беларусь, чым у Еўропу”, – растлумачыў прэм’ер.

“Сёння шэраг расейскіх кампаній, у прыватнасці, Лукойл, зрабілі заяву пра тое, што “мы не будзем пастаўляць, таму што не выгодна”, – сказаў С.Сідорскі.

Беларускі прэм’ер будзе прасіць расейскага прэм’ера разгледзець гэтыя пытанні, калі сітуацыя не будзе вырашаная. Пры гэтым ён падкрэсліў, што пры ўзгадненні формулы цэны ўсе расейскія пастаўшчыкі нафты паставілі свае подпісы на пагадненні.

“Нас папрасілі павялічыць прэміі – мы павялічылі. Не прайшло і 3-х месяцаў – нам зноў навязваюць новыя ўмовы”, – сказаў С.Сідорскі, падкрэсліўшы, што “да бясконцасці працягвацца гэта не можа”.

Кіраўнік урада Расеі Міхаіл Фрадкоў у сваю чаргу адзначыў, што ў Расеі і Беларусі “ёсць адрозненні ў падыходах да ўзаемадзеяння ў бізнэсе”. “Мы так глыбока не паглыбляемся ў стасункі камерцыйных кампаній”, – сказаў М.Фрадкоў.

Паліўны баланс па нафце і газу ўзгоднены

Прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Фрадкоў не бачыць падстаў для непакою ў рэалізацыі супрацоўніцтва з Беларуссю ў нафтагазавай сферы.

“Падстаў для турботы няма, і сёння мы ўзгаднілі паліўны баланс, у тым ліку і па нафце, і па газе”, – сказаў М.Фрадкоў на брыфінгу ў пятніцу ў Менску па выніках паседжання Савета міністраў “саюзнай дзяржавы”.

Ён адзначыў, што “сёння зацвердзілі прагноз сацыяльна-эканамічнага развіцця саюзнай дзяржавы”. “Я думаю, што ўсё ідзе нармальна, і калі хтосьці тут будзе спрабаваць шукаць нейкую праблему і рабіць з гэтага сенсацыю, то я думаю, што падстаў для гэтага няма, і мы такую падставу даваць не збіраемся”, – сказаў М.Фрадкоў.

Сустрэча ў «рэжыме спрыяльнасці»?

Прэм’ер-міністр РФ Міхаіл Фрадкоў з аптымізмам глядзіць на перспектывы інтэграцыі Расеі і Беларусі.

“Наша сустрэча прайшла ў рэжыме спрыяльнасці, у вельмі добразычлівых абставінах, адпаведных узроўню нашых стасункаў”, – сказаў М.Фрадкоў на брыфінгу ў пятніцу ў Менску па выніках паседжання Савета міністраў Саюзнай дзяржавы.

“Мы глядзім з аптымізмам у перспектыву інтэграцыйных працэсаў паміж Расеяй і Беларуссю”, – падкрэсліў прэм’ер.

Адказваючы на пытанне пра тое, як можа быць вырашаная сітуацыя, звязаная з прастоем транспартных сродкаў і грузаў на расейска-беларускай мяжы, прэм’ер адзначыў: “Мы імкнёмся не ствараць адзін аднаму праблем”. “Сёння гэта абмяркоўвалася, мы яшчэ раз уважліва паглядзім і прымем адпаведныя меры. Гэтае пытанне знаходзіцца ў рамках мытнага і памежнага афармлення”, – сказаў ён.

“Ёсць праблема неабсталяваных памежных пераходаў, чэргі нікому не падабаюцца, і мы будзем імкнуцца рабіць усё, каб мінімізаваць гэтыя выдаткі”, – падкрэсліў прэм’ер РФ.

М.Фрадкоў таксама паведаміў, што Расея гатовая разгледзець магчымасць свайго ўдзелу ў выпадку рэалізацыі ў Беларусі праекту будаўніцтва АЭС. “Сёння мы гэтае пытанне не абмяркоўвалі. Будзе пастаўленае пытанне – будзе падрыхтаваны адказ”, – падкрэсліў ён.

Па яго словах, “сапраўды, магчымасці Расеі вядомыя – мы будуем і ў сябе, і па ўсім свеце, але я паўтараю – будзе дзень, будзе і ежа!”


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: