Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 2425
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пачынаюцца ўрачыстасці з нагоды 50-годдзя Еўразвяза
13:50, 24/03/2007

У суботу, 24 сакавіка, у Берлін прыбываюць лідэры краін Еўрапейскага Звяза – для ўдзелу ва ўрачыстасцях з нагоды 50-годдзя Рымскай дамовы, паклаўшай пачатак фармаванню ЕЗ.

Федэральная канцлерка Ангела Меркель з нагоды круглай даты распаўсюдзіла зварот, дзе прывітала ўсё насельніцтва Еўразвяза, у якім цяпер старшынствуе Нямеччына, паведамляе РІА “Новости”.

Меркель адзначыла важнасць той акалічнасці, што юбілей прыйшоўся на перыяд старшынства ў ЕЗ Нямеччыны, бо Берлін як ніякі іншы еўрапейскі горад сімвалізуе сабою пераадоленне расколу Еўрапейскага кантынента. “Тут найбольш выразна адчуваецца, наколькі высокую каштоўнасць уяўляе сяброўскае і мірнае суіснаванне дзяржаў”, – падкрэсліла яна.

Кульмінацыяй двухдзённых урачыстасцяў стане нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЗ, які пачнецца ў нядзелю з падпісання Берлінскай заявы ў будынку Нямецкага гістарычнага музея, а пасля пяройдзе ў працоўны абед у гасцініцы Гатэль дэ Ром (Рымскі гатэль).

Першым святочным мерапрыемствам у суботу для кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЗ стане наведванне канцэрту Берлінскага філарманічнага аркестра. У імпрэзе будзе ўдзельнічаць італьянскі кампазітар Лучано Берыо.

Пасля канцэрту прэзідэнт Нямеччыны Хорст Келер на лужку перад палацам Бельвю дасць святочную вячэру ў гонар вышэйшых госцяў з Еўрапейскага Звяза.

Для простых грамадзянаў у выходныя пройдуць канцэрты еўрапейскіх музыкальных калектываў, а музеі і карцінныя галерэі будуць працаваць нават ноччу.

Урачысты акт падпісання і абвяшчэння Берлінскай заявы – сумеснай заявы ЕЗ, Еўрапарламента і Еўракамісіі – у 12:00 па мясцовым часе. Нефармальны саміт кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў ЕЗ працягнецца за працоўным абедам, які дасць у іх гонар канцлер Ангела Меркель.

Пасля госці і Меркель пабываюць ля Брадэнбургскай брама, у месцах правядзення народных гулянняў, наведаюць так званыя інфармацыйныя стэнды еўрапейскіх дзяржаў. Звыш 70 такіх стэндаў дэманструюць шлях, які прайшоў Еўразвяз з моманту падпісання Рымскай дамовы.

Пасля абеду Меркель разам з старшынёй Еўракамісіі Жазэ Мануэлем Барозу дасць на плошчы Парызерплац старт так званаму інфармацыйнаму туру Еўропе – 50 гадоў. Сігнал да старту мерапрыемства дадуць школьнікі з 27 дзяржаў-сябраў, якія запусцяць пяць тысяч паветраных шароў з надпісам Еўропа.

Бундэстаг у рамках урачыстасцяў расчыніць свае дзверы для ўсіх жадаючых азнаёміцца з працай парламента, а дэпутаты будуць гатовыя выслухаць ад госцяў крытыку ў свой адрас.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: Ортопедическая подушка для автомобиля "Норма-Флекс" Люкс