Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расея і Беларусь падпісалі гандлёвае пагадненне 10:49, 24/03/2007
Расея і Беларусь падпісалі пагадненне па развіцці гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Пагадненне мяркуе адмену наяўных абмежаванняў і ахоўных мераў ва ўзаемным гандлі паміж двума краінамі, а таксама мяркуе спрашчэнне мытных працэдур паміж Расеяй і Беларуссю, паведамляе РБК.
Нагадаем, падпісанне дадзенага пагаднення, прызначанае раней на 20 сакавіка, было адкладзенае ў сувязі з занясеннем беларускім бокам новых прапаноў, якія запатрабавалі распрацоўкі і ўзгаднення з Расеяй. У прыватнасці, беларускі бок занёс змены наконт тэрмінаў выканання сваіх абавязальніцтваў, а таксама змены па афармленні ўвозу ў Беларусь уласнага аўтатранспарту.
Таксама бакі падпісалі пагадненне аб умовах паставак у Расею цукру ў 2007–2008 гады. У студзені 2007 года Беларусь увяла самаабмежаванне на пастаўкі белага цукру ў РФ. Па словах кіраўніка Мінсельгаса РФ Аляксея Гардзеева, дадзенае самаабмежаванне “двухбаковае”, гэта значыць, выконваецца як беларускім, так і расейскім бакамі. Такім чынам, бакі дамовіліся, што ў 2007 годзе Беларусь зможа паставіць у РФ 180 тыс. тон цукру, а ў 2008 годзе – 100 тыс. тон.
Нагадаем, што да нядаўняга часу беларускім вытворцам дазвалялася ўвозіць у РФ бураковы цукар бяспошлінна і без абмежаванняў. Аднак Беларусь стала завозіць танны сырцовы цукар пад выглядам бураковага (белага). Пры гэтым пошліна на імпарт сырца (трысняговы цукар) у Беларусі фармальна такая самая, як і ў Расеі, але Беларусь вяртае сваім заводам-перапрацоўнікам спаганяемыя сродкі ў выглядзе субсідый.
У лютым 2006 года МЭРГ РФ абавязаў усіх пастаўшчыкоў з Беларусі ўвозіць цукар у РФ толькі праз Траекураўскі мытны пункт пропуску, каб узмацніць кантроль за яго паходжаннем. Гэта прывяло да таго, што пастаўкі цукру з Беларусі скараціліся з 0,5 млн. тон у 2005 годзе да каля 170 тыс. тон у 2006 годзе. Тым не менш Беларусь стала дамагацца магчымасці ўвозіць у РФ 400–450 тыс. тон белага цукру штогод.
Ёмістасць расейскага рынку цукру складае 4,2 млрд. дал. у год. З іх 0,4 млрд. дал. даводзіцца на белы імпартны цукар. Імпарт белага цукру з іншых краін, акрамя Беларусі, абкладаецца пошлінай нараўне з увозам трысняговага цукру.
Па дадзеных Інстытута кан’юнктуры аграрнага рынку, вытворчыя магутнасці ўсіх дзеючых у РФ цукровых заводаў дазваляюць вырабіць каля 12,5 млн. тон цукру пры рэальнай вытворчасці не больш як 6 млн. тон.