Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
ЗША заклікалі беларускія ўлады ня ўмешвацца ў мірную акцыю 11:40, 24/03/2007
Прэс-сакратар Дзярждэпартамэнту ЗША Шон Маккормак 23 сакавіка выказаў заклапочанасьць запалохваньнем беларускіх грамадзкіх актывістаў і лідэраў апазыцыі напярэдадні сьвяткаваньня гадавіны БНР.
— ЗША глыбока заклапочаныя запалохваньнямі ў дачыненьні да грамадзкіх актывістаў, лідэраў апазыцыйных партыяў і маладых людзей беларускімі ўладамі напярэдадні заплянаванай на 25 сакавіка мірнай дэманстрацыі апазыцыі, — заявіў Маккормак. — Мы заклікаем урад Беларусі дазволіць беларускім грамадзянам скарыстацца сваім правам на свабоду мірных сходаў і свабоду выказваньня безь перасьледу або ўмяшаньня.
Маккормак яшчэ раз заклікаў беларускія ўлады вызваліць палітзьняволеных, паведаміла “Радыё Рацыя”.