Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася каля Нацыянальнай Бібліятэкі з 17 да 17.30.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася ў раёне ад Акадэміі Навук па праспекце Незалежнасці з 16 да 17.00.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася каля Акадэміі Навук з 15 да 16.00.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася ў раёне будынка Дзяржаўнага Цырка з 14 да 15.00.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася ў раёне вуліцы Няміга і праспекта Пераможцаў з 14 да 15.00.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася ў раёне вуліц Гарадскі Вал–Інтэрнацыянальная з 13.30 да 14.00.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася каля ГУМа з 13 да 13.30.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася каля ГУМа з 12 да 13.00.
Менск. 25 сакавіка 2007 года. У Дзень Волі ў цэнтры беларускай сталіцы адбылася масавая дэманстрацыя. Нягледзячы на процідзеянне ўлад, адзначыць нацыянальнае свята прыйшлі не менш за 10 тысяч чалавек. Вось што адбывалася каля ГУМа з 11 да 12.00.
Масавай дэманстрацыяй у Менску была адзначаная 89-я гадавіна Беларускай Народнай Рэспублікі – Дзень Волі. Нягледзячы на ўсе намаганні ўлад, якія перакрылі цэнтр беларускай сталіцы, дэмакратычныя сілы здолелі правесці масавыя шэсці і мітынг у цэнтры горада. Па ацэнцы журналістаў, праваабаронцаў і незалежных назіральнікаў, у акцыі пад нацыянальнымі бел-чырвона-белымі сцягамі і сцягамі Еўразвяза ўзялі ўдзел не меней як 10 тысяч чалавек. Гэтымі хвілінамі прэс-цэнтр Хартыі’97 рыхтуе падрабязны рэпартаж і падборку фатаграфій пра тое, што адбывалася сёння ў цэнтры Менска. Заставайцеся з намі. За вашу і нашу свабоду!
Першыя фотаздымкі з акцыі "Дзень Волі" ў Менску. Гэтыя падзеі адбываліся сёння з 13.00 да 14.30 у цэнтры Менска – ад будынка Дзяржцырка да Акадэміі Навук.
Першыя фотаздымкі з акцыі "Дзень Волі" ў Менску. Гэтыя падзеі адбываліся сёння з 12 да 13.30 у цэнтры Менска – ад ГУМа да скрыжавання пр.Пераможцаў і вул.Мельнікайтэ.
Паважаныя наведвальнікі сайта Хартыі! Калектыў прэс-цэнтра віншуе ўсіх вас з Днём Волі! Мы прыносім выбачэнні за збоі ў працы сайта, якія ўзніклі не па нашай віне ў працэсе трансляцыі акцыі апазіцыі ў Менску. Такія самыя праблемы сёння былі і застаюцца ва ўсіх нашых калегаў, што асвятляюць падзеі ў Менску ў рэжыме онлайн. Заставайцеся з намі! За вашу і нашу свабоду!
Масавая акцыя апазіцыі ў беларускай сталіцы, прысвечаная Дню Волі працягваецца. Нягледзячы на тое, што ўлады блакавалі цэнтр горада і не далі правесці мітынг на Кастрычніцкай плошчы, у дэманстрантаў атрымалася мірна і арганізавана прайсці шэсцем па галоўных вуліцах Менска. Пасля шматтысячнага мітынгу каля Акадэміі Навук вялікая колькасць удзельнікаў акцыі пад нацыянальнымі і еўрапейскімі сцягамі пачалі шэсце па праспекце Незалежнасці. Удзельнікі шэсця заклікалі ўсіх ісці да будынка нацыянальнай бібліятэкі, дзе праходзіць афіцыйная акцыя “За незалежную Беларусь”. Калону суправаджаюць супрацоўнікі міліцыі. УВАГА! У працы нашага сайта магчымыя перабоі. Сачыце за абнаўленнямі.
Першая перамога дэманстрантаў. АМАП адступіў, і людзі працягнулі ісці па праспекце Незалежнасці ў бок нацыянальнай бібліятэкі. Дэманстранты скандуюць “Жыве Беларусь!”.
АМАП не пускае беларусаў да нацыянальнай бібліятэкі, дзе праходзіць афіцыйнае мерапрыемства пад лозунгам “За Незалежную Беларусь”. Праспект быў перакрыты супрацоўнікамі міліцыі каля Парку Чалюскінцаў. Камандзір АМАПа заявіў дэманстрантам, што канцэрт поруч нацыянальнай бібліятэкі “не для іх”. Цяпер сілавікі не даюць людзям рухацца па праспекце ў бок бібліятэкі, людзі скандуюць “Свабода!”, стоячы перад кардонамі АМАПа.
Каля Батанічнага саду трохтысячную калону дэманстрантаў спынілі супрацоўнікі АМАПа, якія запатрабавалі, каб дэманстранты схавалі сцягі Еўразвяза. Людзі часова згарнулі сцягі і працягваюць ісці да нацыянальнай бібліятэкі.
Мітынг на пляцоўцы каля Акадэміі Навук скончыўся. Калона людзей, у асноўным моладзь, рухаецца па пр.Незалежнасці ў бок нацыянальнай бібліятэкі, дзе цяпер праходзіць афіцыйнае мерапрыемства пад лозунгам “За незалежную Беларусь”.
На мітынгу выступіў лідэр дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч. Ён павіншаваў беларусаў з Днём Волі і сказаў, што яму патэлефанавалі з канцылярыі канцлера Нямеччыны Ангелы Меркель і паведамілі, што беларускае пытанне сёння паднімаецца на нефармальным саміце кіраўнікоў дзяржаў-сябраў Еўрапейскага Звяза. Мілінкевіч нагадаў беларусам, што яны еўрапейская нацыя і выказаў упэўненасць, што дыктатура хутка падзе і свабодная Беларусь стане паўнапраўным сябрам еўрапейскай сям’і.
Перад мітынгуючымі выступіў віцэ-прэзідэнт Еўрапейскага Парламента Януш Анышкевіч. Віцэ-прэзідэнт ЕП выказаў заклапочанасць сітуацыяй у Беларусі і заявіў, што сёння ён пераканаўся на асабістым досведзе, што Беларусь несвабодная краіна і тут кіруе дыктатура. Анышкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі і пажадаў ім свабоды. “Еўропа не можа быць цалкам свабоднай без Беларусі. Сённяшняя Беларусь – гэта анамалія ў цэнтры Еўропы”.
Працягваецца мітынг. Выступілі лідэр Партыі БНФ Вінцук Вячорка і старшыня Аб’яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька. Выступоўцы павіншавалі беларусаў з Днём Волі і 50-годдзем стварэння ЕЗ. Палітыкі заявілі, што датуль, пакуль улады Беларусі перашкаджаюць правядзенню ў Менску мірных дэманстрацый апазіцыі, пакуль у турмах знаходзяцца палітвязні, пакуль немагчымае правядзенне свабодных выбараў, дыялог кіраўніцтва Беларусі з Еўропай немагчымы.
На пляцоўцы перад Акадэміяй Навук пачаліся святочныя мерапрыемствы, прымеркаваныя да Дня Волі. Цяпер лідэр партыі БНФ Вінцук Вячорка зачытвае дэманстрантам віншаванне старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы з Днём Волі. Да плошчы пад’ехаў грузавік з гучнагаварыцелямі. Міліцыя заяўляе, што сход на пляцоўцы перад Акадэміяй Навук пазапраўны. Нагадаем, што сабрацца каля Акадэміі Навук людзям дазволіў Менгарвыканкам.
Да Акадэміі Навук прыбыла другая калона дэманстрантаў на чале з лідэрам апазіцыі Аляксандрам Мілінкевічам. Людзі вітаюць палітыка, скандуюць “Жыве Беларусь!”. Лунаюць дзесяткі нацыянальных сцягоў і сцягоў ЕЗ, гучыць музыка. Нягледзячы на вялікую колькасць міліцыі, на плошчы перад АН святочная атмасфера.
Плошча перад Акадэміяй Навук цалкам запоўненая людзьмі. Лунаюць дзесяткі нацыянальных сцягоў і сцягоў Еўразвяза. Людзі скандуюць “Жыве Беларусь!”, “Незалежнасць!” і “Верам! Можам! Пераможам!”. Людзі працягваюць прыбываць.
10 тысяч чалавек арганізавана, па ходніках, рухаюцца па праспекце Незалежнасці да Акадэміі Навук. Людзі трымаюць у руках партрэты палітвязняў, расцяжкі “Свабоду палітвязням”, “Свабоду Казуліну”, “Беларусь у Еўропу”. Развіваюцца нацыянальныя сцягі і сцягі Еўразвяза. Людзі скандуюць “Жыве Беларусь!”.
7-тысячная калона рухаецца па праспекце Незалежнасці, каля плошчы Якуба Коласа, да Акадэміі Навук. Там знаходзіцца дазволенае ўладамі месца збору ўдзельнікаў дэманстрацыі.
Дэманстрацыі, прысвечаныя абвяшчэнню БНР, праходзяць гэтым часам у цэнтры Менска. Сілам міліцыі атрымалася раздзяліць людзей на дзве вялікія калоны. Адна з іх цяпер знаходзіцца ў раёне Палаца спорту на праспекце Пераможцаў. Другая рухаецца па ходніках праспекта Незалежнасці ў бок Акадэміі Навук. Па ацэнках журналістаў, праваабаронцаў і замежных назіральнікаў, у кожнай з гэтых калон налічваецца да 5 тысяч чалавек. Дэманстранты нясуць бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі ЕЗ, сцягі з гербам горада Менска, сцягі беларускіх палітычных партый і рухаў. У калонах таксама бачныя транспаранты "Свабоду палітвязням", "Свабоду Казуліну", "Беларусь у Еўропу". Дзеяннямі ў горадзе камандуе палкоўнік Паўлічэнка і камандзір ПМСН Юры Падабед. У працэсе правядзення дэманстрацыі назіраюцца сутычкі, якія правакуе міліцыі. Такая сітуацыя склалася ў Менску да 13.00. Сачыце за нашымі абнаўленнямі.
Супрацоўнікі АМАПа адсеклі журналістаў ад дэманстрантаў. Прэса засталася на праспекце Машэрава, а людзі выціснутыя ў двары за кінатэатрам “Масква”. Што з імі цяпер адбываецца, невядома.
АМАП пачынае груба выціскаць людзей з праспекта Машэрава ў двары. Людзі паднялі рукі і заклікаюць не ўжываць сілу. Але АМАП груба выштурхоўвае людзей у двары і збівае іх дубінкамі. Міліцыя правакуе сур’ёзную ціскатню. Людзі скандуюць “Фашысты!”.
Парадку пяці тысяч людзей рухаюцца па вул. Няміга. Людзі ідуць пад нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Еўразвяза. На скрыжаванні пр. Машэрава і вул. Няміга выстаўленыя кардоны АМАПа. Праход да Кастрычніцкай плошчы па-ранейшаму немагчымы. Лідэр апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч заклікаў людзей рухацца на пр. Машэрава да Палаца спорту.
Лидер оппозиции Александр Милинкевич был избит сотрудниками ОМОНа при попытке пройти к Октябрьской площади по ул. Интернациональной. Сейчас политик двигается вместе с людьми в колонне.
Удзельнікі акцыі былі выцесненыя супрацоўнікамі міліцыі з праспекта Незалежнасці на вул. Інтэрнацыянальную. Спроба прайсці каля кінатэатра “Перамога” да Кастрычніцкай плошчы не мела поспеху – міліцыянты заблакавалі праход. Людзі рушыліся па вуліцы Няміга. Тыя, што сабраліся каля Цырка, таксама не здолелі прайсці да Кастрычніцкай плошчы, і цяпер рухаюцца да Акадэміі Навук, над калонай лунаюць бел-чырвона-белыя сцягі, сцягі Еўразвяза і сцягі Менска.
Пяцьдзесят гадоў таму ў Рыме пачала рэалізоўвацца мара пра аб’яднаную Еўропу. З таго часу гэтая ідэя фундаментальна змяніла еўрапейскі кантынент. Там, дзе раней было замкнёнае кола пастаянных разбуральных войнаў, мір і дабрабыт зараз зрабіліся правілам. Так узнікла ўнікальная прастора стабільнасці і дэмакратыі, заснаваная на павазе да нацыянальнай самабытнасці, а таксама на прымірэнні, свабодзе і салідарнасці. ЕС таксама ўзнік у новай якасці самастойнага актора на глабальным узроўні. І мы, еўрапейцы, справядліва ганарымся гэтым.
Тысячы беларусаў выйшлі сёння ў цэнтр Менска на праспект Незалежнасці. Сёння краіна святкуе Дзень Волі. Людзі не змаглі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы, дзе быў запланаваны пачатак акцыі. Плошча з самай раніцы была ачэпленая міліцыяй і АМАПам. На чале калоны рухаецца лідэр апазіцыі Аляксандр Мілінкевіч, які павіншаваў праз мегафон людзей з святам. У адказ міліцыя пачала разгон акцыі. Сотні супрацоўнікаў міліцыі і АМАПа выштурхоўваюць людзей, якія працягваюць рухацца па праспекце Незалежнасці. Іх б’юць дубінкамі па спінах, груба выштурхваючы з праспекта.