Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пасланне народу Беларусі Прэзідэнта Еўрапейскай Камісіі Жазэ-Мануэля Барозу
12:25, 25/03/2007

Пяцьдзесят гадоў таму ў Рыме пачала рэалізоўвацца мара пра аб’яднаную Еўропу. З таго часу гэтая ідэя фундаментальна змяніла еўрапейскі кантынент. Там, дзе раней было замкнёнае кола пастаянных разбуральных войнаў, мір і дабрабыт зараз зрабіліся правілам. Так узнікла ўнікальная прастора стабільнасці і дэмакратыі, заснаваная на павазе да нацыянальнай самабытнасці, а таксама на прымірэнні, свабодзе і салідарнасці. ЕС таксама ўзнік у новай якасці самастойнага актора на глабальным узроўні. І мы, еўрапейцы, справядліва ганарымся гэтым.

У гэты важны дзень, як для Еўропы, так і для Беларусі, я хацеў бы падкрэсліць гэтыя дасягненні Еўрапейскага Саюзу, якія непарыўна звязаныя з глыбока ўкаранёнымі каштоўнасцямі дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону, і яшчэ раз нагадаць беларускаму народу, што Еўрапейскі Саюз гатовы перайсці да поўнага партнерства з Беларуссю, заснаванага на гэтых каштоўнасцях і накіраванага на дасягненне гэтых мэтаў. Я спадзяюся, што хутка мы ўбачым жаданне рухацца ў гэтым напрамку. Такое партнерства азначала б, што дапамога Еўрапейскага Саюзу Беларусі магла б значна павялічыцца, і гэта магло б дапамагчы палепшыць якасць жыцця беларусаў.

Я ўпэўнены, што народ Беларусі бачыць гэтую працягнутую руку, як магчымасць выбраць дэмакратычную будучыню, і я вельмі спадзяюся, што ўрад Беларусі адкажа ўзаемнасцю, пачаўшы патрэбныя іх народу рэформы і спыніўшы сваю самаізаляцыю.

Я чакаю таго дня, калі Беларусь займе сваё належнае месца ў Еўрапейскай сям’і, якая падзяляе каштоўнасці дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закону, і якая імкнецца да даўгавечнага агульнага міру і дабрабыту.

25 сакавіка 2007 г.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: