Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 РЭКЛЯМА 
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНА ДНЯ 
Еўразвяз патрабуе вызваліць усіх арыштаваных у Дзень Волі
19:06, 26/03/2007

Камісар Еўразвяза па замежных справах і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр зрабіла заяву з нагоды паведамленняў аб арыштах у Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка: “Я расчараваная паведамленнямі аб арыштах, якія адбыліся ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка ў Мінску. У той дзень шматлікіх мірных дэманстрантаў застрашалі і не дазвалялі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказванне сваіх поглядаў."

 ПАЛIТЫКА 

Депутаты Европарламента осуждают действия белорусских властей 25 марта
19:15, 26/03/2007

Глава крупнейшей фракции Европарламента — Европейская народная партия (христианские демократы) и Европейские демократы — Джозеф Дол назвал "абсолютно неприемлемыми" действия белорусских властей 25 марта во время мирной демонстрации оппозиции в Минске. Соответствующее заявление размещено 26 марта на официальном сайте Европарламента.

Мытня вярнула Андрэю Саннікаву грошы
18:34, 26/03/2007

Мытная служба аэрапорта “Менск–2” вярнула каардынатару Хартыі’97 Андрэю Саннікаву грошы, канфіскаваныя ў яго ў сакавіку 2006 года. З моманту канфіскацыі мінуў роўна год.

Новыя прысуды
18:00, 26/03/2007

У Фрунзенскім судзе Менска за ўдзел у мірнай акцыі ў Дзень Волі да 5 сутак арышту прысуджаныя актывісты апазіцыі Андрэй Ігнатовіч і Аляксандр Рубан. На трое сутак арыштаваныя Уладзімір Галавань, Аляксандр Курбацкі. Кастусь Кароль аштрафаваны на дзве базавыя велічыні (62 тысячы беларускіх рублёў).

Міліцыя адмаўляецца браць перадачы для арыштаваных апазіцыянераў
17:57, 26/03/2007

У спецпрыёмніку-размеркавальніку ГУУС Менгарвыканкама на вуліцы Акрэсціна ў Менску адмаўляюцца прымаць прадуктовыя перадачы для асуджаных актывістаў апазіцыі. Па ўдакладненых дадзеных штаба лідэра дэмакратычных сілаў Беларусі Аляксандра Мілінкевіча, 97 чалавек былі арыштаваныя ў розных рэгіёнах Беларусі падчас падрыхтоўкі і святкавання Дня Волі 25 сакавіка.

Дзень Волі ў Амстэрдаме (Фота)
17:18, 26/03/2007

Пры падтрымцы «Міжнароднай амністыі», нідэрландскай ініцыятывы Mission to Minsk і грамадзянскай ініцыятывы «Мы памятаем» 25 сакавіка ў Амстэрдаме прайшла акцыя, прымеркаваная да Дня Волі.

Вялікі канцэрт «Салідарныя зь Беларусьсю» у Варшаве (Фота)
17:08, 26/03/2007

Учора на Замкавай плошчы Старога гораду ў Варшаве адбыўся грандыёзны канцэрт беларускіх і польскіх музыкаў “Салідарныя зь Беларусьсю”. Імпрэза была прымеркаваная да сьвята беларускай незалежнасьці.

Крысьціна Шацікава: «Я ляжала, прывязаная да ложка, мне калолі нейкія лекі»
16:58, 26/03/2007

Сёньня апоўдні грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву вызвалілі з магілёўскага псыхіятрычнага шпіталю. Як паведаміла К.Шацікава БелаПАН, урачы не паставілі ёй дыягназ. «Усе пытанні на маёй сустрэчы з урачамі медыцынскай тэмы нават не тычыліся. Мяне запытвалі, з кім я маю зносіны, хто да мяне прыходзіць у госці, хто мне тэлефануе. Гэта значыць, што тут чыстая палітыка, а не медыцына. Маёй маці паведамілі, што я псіхічна здаровая, але проста неардынарная асоба», — распявала К.Шацікава.

Лукашэнка працуе з дакументамі
16:40, 26/03/2007

“Кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў сваёй рэзідэнцыі ў Менску, прымае службоўцаў з дакладамі, працуе з дакументамі. Усё ў звычайным рэжыме”, – паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. Апошнімі днямі ў інтэрнэце з’явіліся чуткі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка даўно не з’яўляецца на публіцы з прычыны праблем са здароўем. Апошні раз яго паказвалі па тэлебачанні 10 сакавіка, калі ён адкрываў горналыжны комплекс у Краснай Паляне (Расея).

Украінка прысуджаная да трох сутак арышту
16:31, 26/03/2007

Грамадзянка Украіны Анастасія Жыўкова прысуджаная да трох сутак адміністрацыйнага арышту. Такое рашэнне прыняў 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Менска, паведаміла БелаПАН супрацоўніца прэс-службы Аб’яднанай грамадзянскай партыі Кацярына Ткачэнка.

Суды прысуджаюць актывістаў да арышту
16:13, 26/03/2007

Сёння ў розных судах Менска праходзяць суды над актывістамі апазіцыі, затрыманымі напярэдадні і падчас акцыі ў Дзень Волі. Моладзевы лідэр Аляксандр Атрошчанкаў быў прысуджаны ў Цэнтральным судзе Менска да 5 сутак арышту. Актывісты Аляксандр Сцепаненка і Антон Піеў таксама арыштаваныя на 5 сутак, Віталь Ціхановіч і Яўген Тарасевіч – на 3 сутак.

Валерыя Шчукіна абвінавачваюць у абразе сябраў выбаркамаў
16:09, 26/03/2007

Праваабаронцу і журналісту Валерыю Шчукіну сёння ў Першамайскім РУУС Віцебска прад’явілі абвінавачванні ў парушэнні ч.2 арт. 189 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пра гэта праваабаронца паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97. Шчукіну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.

Ірына Казуліна: «Я чакаю мужа кожны дзень і веру, што дачакаюся!»
15:06, 26/03/2007

Мінуў год са дня мірнай дэманстрацыі 25 сакавіка, падчас якой былы кандыдат на пасаду прэзідэнта Аляксандр Казулін быў схоплены, затым асуджаны на пяць с паловай гадоў. Напярэдадні гэтай сумнай гадавіны журналісты газэты «Новы Час» вырашылі пагутарыць з жонкай экс-кандыдата ў прэзідэнты Ірынай Iванаўнай Казулінай.

Супраць Мілінкевіча могуць узбудзіць крымінальную справу
14:57, 26/03/2007

Удзельнікі учорашняга мерапрыемства “груба парушылі рашэньне менскіх уладаў аб маршруце правядзеньня акцыі і павінны несьці за гэта адказнасьць”. Пра гэта сёньня паведаміў кіраўнік менскай міліцыі генэрал Анатоль Куляшоў.

Мікіта Сасім: «Мы адно свабоднае пакаленне»
14:27, 26/03/2007

25 сакавіка, пасля шэсця па праспекце Незалежнасці і мітынгу каля Акадэміі Навук, калона моладзі накіравалася да Нацыянальнай бібліятэкі, дзе гэтым часам улады наладзілі канцэрт “За незалежную Беларусь!”. Міліцыя спрабавала не пусціць людзей пад нацыянальнымі і еўрапейскімі сцягамі на афіцыйныя мерапрыемствы. Улады спынілі канцэрт, калі даведаліся, што калона моладзі рухаецца ў бок бібліятэкі. “Мы пайшлі на канцэрт, таму што мы – за незалежную Беларусь! Але ўлады спалохаліся нас і спынілі канцэрт. Супрацоўнікі АМАПа спрабавалі не прапусціць нашу калону. Яны казалі, што гэтае мерапрыемства не для нас. Нам не далі сустрэцца з такімі самымі маладымі людзьмі, як і мы і разам адсвяткаваць Дзень Волі. Нас спрабуюць раздзяліць і раскалоць, але, нягледзячы на ўсё гэта мы, незалежна ад палітычных перакананняў, ад поглядаў, ад сацыяльнага становішча – адно пакаленне. Пакаленне свабодных людзей! Пакаленне Jeans!”, – заявіў моладзевы лідэр Мікіта Сасім, каментуючы прэс-цэнтру Хартыі’97 вынікі святкавання Дня Волі ў Менску.

Больш за 100 актывістаў дэмакратычнага руху знаходзяцца пад арыштам (Поўны спіс)
14:22, 26/03/2007

Cёння судзяць затрыманых цягам апошніх трох сутак актывістаў апазыцыі ў Мінску і ў рэгіёнах. Усіх затрыманых абвінавацілі ў дробным хуліганстве. Паводле міліцыянтаў апазіцыянеры нецэнзурна лаяліся. Усяго за час падрыхтоўкі і святкавання Дня Волі 25 сакавіка было арыштавана больш за 100 чалавек з усіх рэгіёнаў Беларусі

«Белтэлеком» блакаваў беларускія інтэрнэт-рэсурсы 25 сакавіка
14:05, 26/03/2007

У дзень святкавання Дня Волі ўлады ў чарговы раз распачалі спробу заблакаваць непажаданую інфармацыю ў Сетцы. Быў ужыты так званы “шэйпінг канала”, гэта значыць, штучнае паніжэнне прапускной магчымасці канала сувязі да непажаданага адрасу ў Інтэрнэце. У выніку наведвальнікі з Беларусі не здолелі атрымаць доступ да вызначаных сайтаў альбо доступ быў абцяжараны. Былі недаступныя так званы “Жывы Журнал” (сістэма інтэрнэт-дзённікаў), сайт Хартыі’97 і некаторыя іншыя рэсурсы. Варта адзначыць, што дзеянні па пазбаўленні грамадзянаў Беларусі праўдзівай інфармацыі з’яўляюцца злачынствам, і ўлада цынічна робіць саўдзельнікамі сваіх злачынстваў працаўнікоў дзяржаўнага інтэрнэт-правайдэра “Белтэлекома”. Ніякай нарматыўнай базы для блакавання інфармацыйных рэсурсаў у Беларусі няма і цяпер усё гэта выглядае як асабістая ініцыятыва кіраўніцтва “Белтэлекома”.

Гражданку Украины судят за участие в акции в Минске
13:59, 26/03/2007

Гражданку Украины Анастасию Живкову судят сегодня в Центральном суде Минска за участие в мирной акции 25 марта. Об этом пресс-центру Хартии’97 сообщил консул посольства Украины в Минске Василий Сердега, который в настоящее время находится в суде.

Расейская служба Euronews горшая за БТ
13:24, 26/03/2007

Расейская служба панеўрапейскага тэлеканала Euronews у рэпартажы пра святкаванне ў Менску Дня Волі паведаміла, што ў акцыі апазіцыі ўзялі ўдзел усяго некалькі сотняў чалавек. У той самы час сусветныя інфармагенцтвы паведамлялі пра 10 тысяч беларусаў, якія выйшлі 25 сакавіка ў цэнтр Менска пад бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Еўразвяза.

Ангела Меркель: «Еўропа з вамі!»
13:06, 26/03/2007

25 сакавіка ў Берліне адзначылі 50-годдзе Рымскай дамовы, якая паклала пачатак Еўрапейскаму Звязу. У дні святкавання ў Нямеччыне прайшоў юбілейны саміт ЕЗ, які завяршыўся падпісаннем сумеснай Берлінскай заявы ЕЗ, Еўрапарламента і Еўракамісіі. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель падчас выступу на саміце гаварыла пра Беларусі.

Крысціну Шацікаву выпісваюць з псыхіятрычнай лякарні
12:42, 26/03/2007

У Магілёўскай псіхіятрычнай лякарні адмысловая камісія сёньня вызначала псіхічны стан актывісткі апазіцыі Крысьціны Шацікавай, затрыманай і змешчанай у лякарню напярэдадні Дня Волі. “Радыё Свабода” паведаміла, што лекары прынялі рашэньне выпісаць Крысьціну Шацікаву. Праваабаронца Валянцін Стэфановіч назваў зьмяшчэньне актывісткі Крысьціны Шацікавай ў псіхіятрычную лякарню “адраджэньнем карнай псіхіятрыі ў Рэспубліцы Беларусь у духу брэжнеўскіх застойных гадоў”.

МЗС Польшчы заклікаў вызваліць затрыманых на Дзень Волі
12:35, 26/03/2007

МЗС Польшчы ў адмысловай заяве з нагоды сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі адзначае, што “успрымае з разчараваньнем інфармацыю пра рэакцыю беларускіх уладаў на мірную дэманстрацыю дэмакратычнай апазыцыі”.

Беларусы правялі акцыю каля будынку ААН у Нью-Ёрку (Фота)
12:01, 26/03/2007

25 сакавіка ля будынка ААН Беларускі моладзевы рух Амэрыкі зладзіў святочную дэманстрацыю прысвечаную 89-й гадавіне абвешчаньня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. На пікеце сабралося каля 40 чалавек якія прыехалі з розных куткоў Амэрыкі – Нью-Ёрку, Нью-Джэрсі, Мэіна, Флорыды, Канэктыкута.

У Лёндане Дзень Волі адзначылі ўрачыстай імшой
12:00, 26/03/2007

У Лёндане старэйшая беларуская арганізацыя “Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі” наладзіла ўрачыстую імшу з нагоды Дня Волі. Пасьля набажэнства каля сотні сяброў арганізацыі правялі ўрачыстае паседжаньне і наладзілі сьвяточную вячэру.

Спісы затрыманых 25 сакавіка дэманстрантаў: больш як 40 прозвішчаў
11:57, 26/03/2007

25 сакавіка, у гадавіну абвяшчэння Беларускай Народнай Рэспублікі, у Беларусі былі затрыманыя больш як 40 грамадскіх актывістаў. Па дадзеных праваабаронцаў, затрыманні адбываліся ў Менску, Гародні, Бярэсці, Віцебску, Рагачове, Рэчыцы. Паводле неафіцыйных дадзеных, каля 20 затрыманых актывістаў знаходзяцца ва УУС Першамайскага раёна Менска; некаторыя з іх збітыя.

Еўрапейскія палітыкі пра акцыю ў Дзень Волі ў Менску
11:56, 26/03/2007

Непасрэднымі сьведкамі і назіральнікамі ўчорашніх падзеяў былі паслы эўрапейскіх краінаў, супрацоўнікі офісу АБСЭ ў Менску і шэраг замежных палітыкаў, якія прыбылі ў беларускую сталіцу на сьвяткаваньне Дня волі. На просьбу “Радыё Свабода” яны дзеляцца сваімі ўражаньнямі.

У Кіеве адбыўся Кубак Лукашэнкі па лыжным бегу на асфальце (Фота)
11:54, 26/03/2007

25 сакавіка ў Кіеве ў рамках кампаніі “Беларуская вясна” на Майдане Незалежнасці прайшла акцыя “Першы ўкраінскі Кубак Лукашэнка па лыжным бегу на асфальце”.

У Маскве адбыўся мітынг салідарнасці з беларускай апазіцыяй (Фота)
11:51, 26/03/2007

25 сакавіка ў Маскве каля амбасады Беларусі адбыўся прымеркаваны да Дня Волі пікет у падтрымку беларускай апазіцыі, наладжаны рухамі «Змена» і «Абарона». Пікетчыкі перадалі ў амбасаду петыцыю з патрабаваннем вызваліць затрыманую 23 сакавіка ў Магілёве моладзевую актывістку Крысціну Шацікаву.

БНФ абвясьціў ляўрэатаў прэміі
11:50, 26/03/2007

Учора падчас сьвяточнага мітынгу Дня Волі кіраўніком Аргкамітэту 25 Сакавіка Вінцуком Вячоркам былі названыя ляўрэаты прэміі Партыі БНФ. Нагадаем, што штогадовая прэмія была заснаваная Партыяй БНФ некалькі месяцаў таму. Атрымаць яе можна ў адной з трох намінацыяў.

Аляксандр Мілінкевіч: «Хутка ў Беларусі будуць вялікія перамены»
11:49, 26/03/2007

«Мы адсвяткавалі 25 Сакавіка – Дзень Волі -- як найвялікшае свята. У гэты дзень беларускі народ узяў у свае рукі адказнасць за сваю краіну, за яе незалежнасць. Увесь сьвет пабачыў учора шматтысячную беларускую Волю. Нягледзячы на запалохванні і арышты, на вуліцы выйшла вельмі шмат людзей. Я адчуваю, што хутка ў краіне будуць вялікія перамены. Беларусь абавязкова стане дэмакратычнай, бо сёння гарантыяй незалежнасці можа быць толькі дэмакратыя», -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі`97 лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, падводзячы вынікі акцыі 25 сакавіка ў Менску.

 ГАЛОЎНАЕ 
Андрэй Саннікаў: «Энергетычнае супрацоўніцтва Беларусі з Еўропай скасаванае з прычыны рэпрэсій супраць апазіцыі» • 15:26, 25/09/2007
Кіраўнік ПАРЕ: «Дыялог з Беларуссю немагчымы без вызвалення палітвязняў» • 09:49, 25/09/2007
Улада ў адказе за арышты напярэдадні Еўрапейскага Марша • 14:43, 24/09/2007
Фэст «Права быць свабодным» (Фотарэпартаж) • 09:49, 24/09/2007
Фэст у Луцку: Беларусы маюць права на свабоду • 18:06, 23/09/2007
Тэлеканал «Белсат» пачне працаваць 10 снежня • 13:48, 23/09/2007
Лукашенко: «Газпром» наживается на Беларуси • 17:37, 22/09/2007
Уначы міліцыя затрымала аўтобусы з гасцямі рок-фэсту «Права быць свабодным» • 01:29, 22/09/2007
Аляксандр Мілінкевіч запрасіў лідэраў Еўропы на Еўрапейскі Марш • 11:15, 21/09/2007
Першыя крокі павінны зрабіць улады Беларусі • 09:50, 21/09/2007
 НАВIНА ДНЯ 
Авария на нефтепроводе в Беларуси
15:46, 26/03/2007


 ЭКАНОМIКА Й СОЦЫЮМ 

 ГАЛОЎНАЕ 
95 процентов белорусских интернет-магазинов могут быть закрыты • 12:40, 25/09/2007
Новые проблемы белорусского сахара • 10:49, 25/09/2007
Академик Никитченко: В Беларуси приписали к урожаю около 1,5 млн. зерна • 13:00, 24/09/2007
Растет дефицит торгового сальдо и падает рентабельность • 10:45, 24/09/2007
Как один пенсионер правду ищет • 14:38, 23/09/2007
Грядет либерализация рынка связи • 12:56, 21/09/2007
СП па перапрацоўцы вуглёў створаць ужо праз тыдзень • 09:57, 21/09/2007
Мобильный контроль усилится • 10:16, 20/09/2007
В Беларуси может быть изменен порядок ввоза автомобилей • 17:24, 19/09/2007
Среди неплательщиков – в основном госпредприятия • 10:28, 19/09/2007
 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: