Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч: «Хутка ў Беларусі будуць вялікія перамены» 11:49, 26/03/2007
«Мы адсвяткавалі 25 Сакавіка – Дзень Волі -- як найвялікшае свята. У гэты дзень беларускі народ узяў у свае рукі адказнасць за сваю краіну, за яе незалежнасць. Увесь сьвет пабачыў учора шматтысячную беларускую Волю. Нягледзячы на запалохванні і арышты, на вуліцы выйшла вельмі шмат людзей. Я адчуваю, што хутка ў краіне будуць вялікія перамены. Беларусь абавязкова стане дэмакратычнай, бо сёння гарантыяй незалежнасці можа быць толькі дэмакратыя», -- заявіў прэс-цэнтру Хартыі`97 лідэр беларускіх дэмакратычных сілаў Аляксандр Мілінкевіч, падводзячы вынікі акцыі 25 сакавіка ў Менску.
Аляксандр Мілінкевіч лічыць, што апазіцыя дамаглася ад уладаў прызнання 25 Сакавіка нацыянальным святам. «Учора ў Менску прайшлі некалькі мерапрыемстваў пад лозунгам «За незалежную Беларусь!». Мы дабіліся таго, што ўпершыню за годы ўлады Лукашэнкі 25 Сакавіка часткова прызнаны нацыянальным святам», -- упэўнены палітык.
Па словах лідэра апазіцыі, 25 сакавіка ўлады прадэманстравалі свой страх, разгубленасць і негатоўнасць ісці на дыялог з апазіцыяй. “Мы мацнейшыя за ўладу, бо мы прапанавалі ёй прымірыцца з народам, пайсці насустрач людзям, зрабіць дабро для краіны і атрымаць дапамогу захада наўзамен выканання ўмоваў па дэмакратызацыі”, -- лічыць Мілінкевіч.
“Вітаю смелых і сумленных людзей. Вы соль нашай зямлі, вы творцы нашай нацыі. Дзякуй вам, што прыйшлі ў Дзень Волі на Плошчу. Хутка наша краіна стане вольнай!”, -- сказаў лідэр дэмакратычных сілаў Беларусі.