Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Лукашэнка працуе з дакументамі
16:40, 26/03/2007

“Кіраўнік дзяржавы знаходзіцца ў сваёй рэзідэнцыі ў Менску, прымае службоўцаў з дакладамі, працуе з дакументамі. Усё ў звычайным рэжыме”, – паведаміў БелаПАН кіраўнік прэс-службы прэзідэнта Павел Лёгкі. Апошнімі днямі ў інтэрнэце з’явіліся чуткі пра тое, што Аляксандр Лукашэнка даўно не з’яўляецца на публіцы з прычыны праблем са здароўем. Апошні раз яго паказвалі па тэлебачанні 10 сакавіка, калі ён адкрываў горналыжны комплекс у Краснай Паляне (Расея).

“Чуткі ў дадзенай сітуацыі – цалкам зразумелая і натуральная рэч, абсалютна натуральны працэс. Варта толькі некалькі дзён кіраўніку дзяржавы не з’яўляцца на экранах, як тут жа пачынаюцца ўсякага роду здагадкі”, – сказаў П.Лёгкі.

Ён таксама не пацвердзіў інфармацыю, распаўсюджаную шэрагам СМІ са спасылкай на МЗС В’етнама, пра тое, што чаканы візіт А.Лукашэнкі ў гэтую краіну 25–27 сакавіка быў адкладзены па просьбе беларускага боку. “Візіт быў запланаваны, але на дадзены момант у мяне няма інфармацыі пра пэўныя тэрміны візіту”, – сказаў кіраўнік прэс-службы прэзідэнта.

Нагадаем, што 25 сакавіка ў Менску адбылася масавая 10-тысячная акцыя апазіцыі ў Дзень Волі. У апошні раз Лукашэнка знік амаль на два тыдні пасля прэзідэнцкіх выбараў у мінулым годзе. Тады на Кастрычніцкай плошчы Менска праходзілі шматтысячныя дэманстрацыі супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: