Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Польшчы заклікаў вызваліць затрыманых на Дзень Волі 12:35, 26/03/2007
МЗС Польшчы ў адмысловай заяве з нагоды сьвяткаваньня ў Менску Дня Волі адзначае, што “успрымае з разчараваньнем інфармацыю пра рэакцыю беларускіх уладаў на мірную дэманстрацыю дэмакратычнай апазыцыі”.
“З прыкрасьцю адзначаем, што супраць дэманстрантаў была ўжытая сіла, арышты. Заклікаем улады Беларусі неадкладна вызваліць затрыманых”, — гаворыцца ў заяве польскага МЗС.
У часе дэманстрацыі ў Менску журналістку Польскага прэсавага агенцтва (ПАП) Бажэну Кузавіньску спэцназаўцы міліцыі некалькі разоў ударылі кулаком, нягледзячы на тое, што яна прад’явіла акрэдытацыю МЗС Беларусі, паведамляе «Радыё Свабода».
Пацярпела таксама і дэпутатка Сэйму ад партыі "Права і Справядлівасьць" Малгажата Гасеўска – яна прыехала ў Менск у якасьці назіраньніка.