Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
      1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
2627 28 29 30 31  




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Еўразвяз патрабуе вызваліць усіх арыштаваных у Дзень Волі
19:06, 26/03/2007

Камісар Еўразвяза па замежных справах і еўрапейскай палітыцы добрасуседства Беніта Ферэра-Вальднэр зрабіла заяву з нагоды паведамленняў аб арыштах у Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка: “Я расчараваная паведамленнямі аб арыштах, якія адбыліся ў Беларусі напярэдадні і падчас дэманстрацыі 25 сакавіка ў Мінску. У той дзень шматлікіх мірных дэманстрантаў застрашалі і не дазвалялі сабрацца на Кастрычніцкай плошчы ў Мінску. Я заклікаю беларускія ўлады неадкладна вызваліць усіх тых, хто быў затрыманы за свабоднае і мірнае выказванне сваіх поглядаў."

Нагадаем, што з нагоды гадавіны 25 сакавіка Прэзідэнт Еўразвязу Хосэ Мануэль Барозу ізноў нагадаў пра прапанову Беларусі пачаць поўнае партнерства на аснове павагі да дэмакратыі, правоў чалавека і вяршэнства закона:

"Я цешуся, што нашае пасланне было шырока падтрыманае дэмакратычнымі сіламі ў Беларусі, і я запрашаю беларускія ўлады таксама сур’ёзна разгледзець нашу прапанову і ініцыяваць працэс дэмакратызацыі, якая неабходная іх народу, і якой ён патрабуе”, -- заявіў прэзідэнт ЕЗ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: