Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Расейская служба Euronews горшая за БТ 13:24, 26/03/2007
Расейская служба панеўрапейскага тэлеканала Euronews у рэпартажы пра святкаванне ў Менску Дня Волі паведаміла, што ў акцыі апазіцыі ўзялі ўдзел усяго некалькі сотняў чалавек. У той самы час сусветныя інфармагенцтвы паведамлялі пра 10 тысяч беларусаў, якія выйшлі 25 сакавіка ў цэнтр Менска пад бел-чырвона-белымі нацыянальнымі сцягамі і сцягамі Еўразвяза.
Асвятленне акцый у Менску Расейская служба Euronews абмежавала падзеямі каля ГУМа, калі міліцыя выцясняла з праспекта Незалежнасці адну з калон дэманстрантаў. Пра шматтысячнае шэсце і мітынг на пляцоўцы каля Акадэміі Навук расейскі Euronews нічога не паведаміў. Не заўважылі журналісты Расейскай службы Euronews і дзесяткаў еўрапейскіх сцягоў, якія неслі беларусы. Пра гэта ў рэпартажы не было сказана ніводнага слова.
Варта адзначыць, што расейскія тэлеканалы, акрамя ТВЦ, таксама праігнаравалі шматтысячныя шэсці і мітынгі 25 сакавіка ў Менску.