Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Валерыя Шчукіна абвінавачваюць у абразе сябраў выбаркамаў 16:09, 26/03/2007
Праваабаронцу і журналісту Валерыю Шчукіну сёння ў Першамайскім РУУС Віцебска прад’явілі абвінавачванні ў парушэнні ч.2 арт. 189 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Пра гэта праваабаронца паведаміў прэс-цэнтру Хартыі’97. Шчукіну пагражае пазбаўленне волі на тэрмін да 2 гадоў.
Валерыя Шчукіна абвінавачваюць у абразе сябраў Віцебскай абласной выбарчай камісіі і сябраў акруговай камісіі №52 г. Віцебска. Пасля выбараў у мясцовыя Саветы праваабаронца распаўсюджваў улёткі, у якіх паведамлялася, што сябры выбаркамаў удзельнічалі ў фальсіфікацыях вынікаў выбараў.
Цікава, што сябры выбаркамаў не падавалі заяў з патрабаваннем узбудзіць супраць праваабаронцы крымінальную справу за «абразу». Крымінальную справу ўзбудзілі пракуроры Чыгуначнага і Першамайскага раёнаў Менска.
Па словах Шчукіна, пракуроры не мелі права ўзбуджаць крымінальную справу. “Па гэтым артыкуле абавязковая наяўнасць заявы ад “абражанай” асобы”, – паведаміў праваабаронца.
Валеры Шчукін пакуль застаецца на свабодзе. Сёння ён адмовіўся даваць падпіску аб нявыездзе. “Я журналіст і мне трэба ездзіць па краіне”, – сказаў ён.
Нагадаем, што 25 сакавіка Валерыя Шчукіна затрымлівалі ў Менску перад пачаткам акцыі апазіцыі. Праваабаронцу затрымалі разам з 10-гадовым унукам. У міліцыі Шчукіна з унукам пратрымалі да вечара і вызвалілі без складання пратаколу.