Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Кіеве адбыўся Кубак Лукашэнкі па лыжным бегу на асфальце (Фота) 11:54, 26/03/2007
25 сакавіка ў Кіеве ў рамках кампаніі “Беларуская вясна” на Майдане Незалежнасці прайшла акцыя “Першы ўкраінскі Кубак Лукашэнка па лыжным бегу на асфальце”.
А 14 гадзіне ў цэнтры Майдана, перакрытага на выходныя дні для машын, некалькі дзесяткаў чалавек наладзілі спаборніцтвы на звычайных лыжах. Фініш і старт асфальтавай лыжні ўпрыгожвалі плакаты "Хутчэй, вышэй, даўжэй!", "Кіеў вітае ўдзельнікаў прабега", "Ударым прабегам па бездарожжы" і "Кожнаму ўдзельніку па лыжні!". У сярэднім за 20 хвілін ад старту да фінішу паспявалі прабегчы тры пяцёркі ўдзельнікаў. На кожным з іх была белая майка з надпісам "Кубак Лукашэнка – 2007" і нумар ад 110 да 115-го (еўрапейскія тэлефонныя нумары выкліку спецслужбаў – хуткая дапамога, паліцыя, пажарнікі і г.д.). Падчас аднаго з забегаў 113 нумар зламаў лыжы, аднак з дыстанцыі не сышоў. Асвятляць акцыю прыехалі ўсе вядучыя ўкраінскія тэлеканалы.
Адзін з арганізатараў кубка Віктар Загрэба заявіў БелаПАН, што "гэтай смешнай акцыяй украінскія актывісты прыцягвае ўвагу да сур’ёзных праблем – парушэнняў правоў чалавека ў Беларусі". "Мы не разлічваем, што наш прэзідэнт або прэм’ер сёння адрэагуюць на кубак і зробяць нейкія заявы, – растлумачыў В.Загрэба. – Да таго ж такая жартоўная акцыя – не першая за апошнія два гады. Іх было ўжо каля дзесяці. І яны значна мацней запамінаюцца, чым проста пікеты або нейкія заявы".
В.Загрэба таксама паведаміў, што прадстаўнікі партыі не паехалі ў Менск на Дзень Волі: "Ездзіць пратэставаць у Беларусь – не наша справа. Усё-ткі ва Украіне жывем. А вось уплываць на палітыку ў Кіеве нам пад сілу. І напярэдадні візіту Лукашэнкі мы пастараліся выкарыстаць усе свае творчыя здольнасці".