Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Крысьціна Шацікава: «Я ляжала, прывязаная да ложка, мне калолі нейкія лекі» 16:58, 26/03/2007
Сёньня апоўдні грамадзкую актывістку Крысьціну Шацікаву вызвалілі з магілёўскага псыхіятрычнага шпіталю. Як паведаміла К.Шацікава БелаПАН, урачы не паставілі ёй дыягназ. «Усе пытанні на маёй сустрэчы з урачамі медыцынскай тэмы нават не тычыліся. Мяне запытвалі, з кім я маю зносіны, хто да мяне прыходзіць у госці, хто мне тэлефануе. Гэта значыць, што тут чыстая палітыка, а не медыцына. Маёй маці паведамілі, што я псіхічна здаровая, але проста неардынарная асоба», — распявала К.Шацікава.
«Я ляжала прывязаная да ложка, мне калолі нейкія лекі. Усе гэтыя выхадныя я практычна правяла ў адлючцы. А маёй маці казалі, што ў дачыненні да мяне не прымяняюцца ніякія медыцынскія сродкі», — зазначыла К.Шацікава.
Яна паведаміла, што абскардзіць дзеянні ўрачоў, невядомых асобаў, якія яе выкралі, «ва ўсе структуры, куды толькі магчыма». Сёння Крысціна Шацікава мае намер прысутнічаць на судах над магілёўскімі апазіцыянерамі, затрыманымі падчас святкавання Дня волі.
Нагадаем, Крысціна Шацікава прапала 23 сакавіка. Яе сяброўка Ірына Качарова са спасылкай на відавочца паведаміла БелаПАН, што затрыманне актывісткі апазіцыі праводзілі пяцёра невядомых на аўтамабілі «Ніва» цёмнага колеру.
22 сакавіка К.Шацікава была затрыманая ў Мінску і дастаўленая супрацоўнікамі КДБ у Магілёў. У пятніцу яе выклікалі на допыт у абласное ўпраўленне КДБ. Пасля гэтага К.Шацікава паведаміла БелаПАН, што з ёй усё добра. Я таксама сказала, што збіраецца ўзяць удзел у акцыі з нагоды Дня волі 25 сакавіка ў сталіцы.