Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Лёндане Дзень Волі адзначылі ўрачыстай імшой 12:00, 26/03/2007
У Лёндане старэйшая беларуская арганізацыя “Згуртаваньне беларусаў Вялікабрытаніі” наладзіла ўрачыстую імшу з нагоды Дня Волі. Пасьля набажэнства каля сотні сяброў арганізацыі правялі ўрачыстае паседжаньне і наладзілі сьвяточную вячэру.
“Раніцай адбылося экумэнічнае набажэнства – грэка-каталікі і праваслаўныя маліліся разам за беларускі народ. Потым было ўрачыстае паседжаньне, гістарычны даклад, чыталі вершы Арсеньневай, абмяркоўвалі сытуацыю ў Беларусі. Скончылася ўсё сьпяваньнем “Мы выйдзем шчыльнымі радамі”, -- распавёў “Радыё Свабода” намесьнік старшыні згуртавання Павал Шаўцоў.