Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Ангела Меркель: «Еўропа з вамі!» 13:06, 26/03/2007
25 сакавіка ў Берліне адзначылі 50-годдзе Рымскай дамовы, якая паклала пачатак Еўрапейскаму Звязу. У дні святкавання ў Нямеччыне прайшоў юбілейны саміт ЕЗ, які завяршыўся падпісаннем сумеснай Берлінскай заявы ЕЗ, Еўрапарламента і Еўракамісіі. Канцлерка Нямеччыны Ангела Меркель падчас выступу на саміце гаварыла пра Беларусі.
Гаворачы пра тое, як яна расла ва Усходняй Нямеччыне, Ангела Меркель распавяла пра падзенне Берлінскай сцяны. Канцлерка Нямеччыны сказала, што для яе гэта было «вырашальным момантам». «Я зразумела, што больш нічога не застанецца па-ранейшаму», – адзначыла Меркель.
Па словах Ангелы Меркель, сёння падзенне Берлінскай сцяны – гэта «крыніца невычэрпнай надзеі для ўсіх нязгодных змірыцца з несправядлівасцямі ў нашым свеце».
«Гэта крыніца невычэрпнай надзеі таксама і для тых у Еўропе, хто ўсё яшчэ жыве пад прыгнётам тыраніі, напрыклад, народа Беларусі. Сёння беларусы святкуюць Дзень Волі. Нашы думкі сёння з імі, і мы хочам ім сказаць: правы чалавека – гэта неад’емныя правы! Еўропа з вамі!», – заявіла канцлерка Нямеччыны.
Кіраўнікі дзяржаў–сябраў ЕЗ віталі словы Ангелы Меркель гучнымі апладысментамі.
Па дадзеных берлінскіх улад, 25 сакавіка галоўнае свята Еўразвяза сабрала звыш пяцісот тысяч удзельнікаў, а падчас “Ночы прыгажосці” з суботы на нядзелю ў музеях, клубах і на дыскатэках пабывалі каля 18 тысяч наведвальнікаў, у тым ліку ўсе кіраўнікі дзяржаў і ўрадаў ЕЗ. Свята на вуліцах Берліна працягвалася да глыбокай ночы. Яго кульмінацыяй стаў грандыёзны феерверк.